wd wp Пошук:

Сент-Олбанс

Сент-Олбанс (англ.: St Albans) — горад у Вялікабрытаніі, які размяшчаецца ў графстве Хартфардшыр у паўднёва-ўсходняй частцы Англіі. Горад размешчаны на адлегласці 31 км на поўнач ад цэнтральнай частцы Лондана. Гэта быў першы буйны горад на старой рымскай дарозе Уотлінг-стрыт для падарожнікаў, якія едуць на поўнач.

Гісторыя

Тэрыторыю сучаснага горада раней насялялі кельцкія плямёны. Рымскі горад Верламіян, другі па велічыні горад у Рымскай Брытаніі пасля Ландыніума (сучасны Лондан), быў пабудаваны побач з сучасным горадам у даліне ракі Вер. Пасля сыходу рымлян горад знаходзіўся ў складзе Мерсіі.

Сярэднявечны горад вырас на ўзгорку на ўсход ад бенедыктанскага абацтва Сент-Олбанс. У гэтым месцы, паводле легенд, быў забіты першы брытанскі хрысціянскі мучанік Святы Олбан да 324 года. Менавіта ў Сент-Олбансе размяшчалася галоўнае абацтва ў Англіі.

У царкве Св. Міхаіла знаходзяцца помнік і магіла знакамітага Фрэнсіса Бекана, які меў тытул барона Веруламскага і віконта Сент-Олбанса.

Транспарт

Горад мае дзве чыгуначныя станцыі.

Культура

Сент-Олбанс мае насычанае культурнае жыццё, у месцы рэгулярна праводзяцца оперныя канцэртамі і ладзяцца тэатральныя пастаноўкі.

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Гарады Англіі
Катэгорыя·Хартфардшыр
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта