Авёс пасяўны[3][4] (Avena sativa) — від аднагадовых травяністых раслін сямейства злакаў. Каштоўная кармавая і харчовая культура.
Авёс пасяўны[5], гавёс[6][7], шавіль[8].
Вышыня расліны 70 — 110 см. Вегетацыйны перыяд 85 — 115 сутак. Самаапыляльнік. Вільгацелюбівая, непатрабавальная да цяпла расліна: усходы пераносяць кароткатэрміновыя замаразкі да −7С — −8С. Цвіце ў ліпені.[9]
Зерне мае бялку 9 %-15,7 %, крухмалу 21 %-25 %, абалоніны 7 %-24 %, тлушчу 2 %-11 %, вітаміны і мінеральныя солі[9].
Расліна добра расце на аэраваных дзярнова-падзолістых супяшчаных і лёгкасугліністых глебах. У севазваротах сеецца пасля ўгноенных азімых збожжавых, лёну, зернебабовых і прапашных культураў.
На значных плошчах высяваецца на корм у сумесі з лубімам, вікай, гарохам і іншымі культурамі.
Раянаваныя сарты:[9]
Асноўныя шкоднікі аўса пасяўнога:
Асноўныя хваробы[9]:
Дзікія формы аўса ўжываліся ў ежу ўжо ў эпоху палеаліту. Так, рэшткі аўсянага крухмалу былі выяўлены на пячорным каменным таўкачы з Італіі, якім карысталіся каля 33000 гадоў таму[10]. Генетычныя даследаванні паказалі, што продкавай формай аўса пасяўнога з’яўлялася Avena sterilis з Блізкага Усходу[11]. М. І. Вавілаў высунуў гіпотэзу, згодна якой авёс першасна рос на палетках як пустазелле і толькі пазней стаў самастойнай сельскагаспадарчай культурай[12]. Сапраўды, адна з найбольш старажытных знаходак аўсяных зярнят на месцы раскопак неалітычнага земляробчага паселішча (11300 гадоў таму) каля Іерыхона сведчыць пра тое, што яны адносіліся да дзікай формы[13]. Пераход ад пустазелля да культурнай расліны адбыўся каля 6000 гадоў таму[14].
Ва Усходняй Еўропе авёс пасяўны вырошчвалі ўжо носьбіты культуры лінейна-стужкавай керамікі. У прыватнасці, ён быў выяўлены падчас раскопак ранняга земляробчага паселішча каля вёскі Альшаніца на поўдні Польшчы[15]. На тэрыторыі Беларусі вядомы знаходкі аўса з X ст.[16] У высокім сярэднявеччы ён з’яўляўся адной з найбольш распаўсюджаных збожжавых культур. Так, пры раскопках Браслава ў пластах XI — XII стст. аўсяныя зярняты склалі 13,3% ад знойдзенага збожжа[17]. У Гродна таго ж перыяду — 35%[18].
Зерне перапрацоўваюць на крупы, муку, талакно. Аўсяную салому, зялёную масу, сена, сілас скормліваюць жывёле.
Пажыўнасць 1 кг зерня аўса прынята за кармавую адзінку.