wd wp Пошук:

Шведскія мухі

Шведскія мухі (Oscinella) — род злакавых мух, шкоднікі раслін сямейства метлюжковыя. Каля 30 відаў. Пашыраны паўсюдна, найбольш аўсяная (Oscinella frit), якая пашкоджвае пераважна авёс, і ячменная (Oscinella pusilla), пашкоджвае ячмень і пшаніцу. Шкодзяць таксама азімаму жыту, кукурузе і іншым культурам.

Апісанне

Даўжыня 1,5-3 мм, цела чорнае, знізу светла-жоўтае, крылы празрыстыя з металічным бляскам. Мухі вылятаюць вясной, адкладваюць яйцы на праросткавую плеўку злакаў. Лічынкі пранікаюць унутр усходаў, дзе кормяцца асновай цэнтральнага ліста і эмбрыянальным зародкам коласа. Пашкоджаныя расліны моцна кусцяцца, адстаюць у росце і развіцці. Зімуюць лічынкі, зрэдку кукалкі. За год даюць 2-5 пакаленняў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Злакавыя мухі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта