wd wp Пошук:

Мікалай Іванавіч Вавілаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вавілаў. Мікалай Іванавіч Вавілаў (13 (25) лістапада 1887, Масква, Расійская імперыя — 26 студзеня 1943, Саратаў, СССР) — расійскі і савецкі вучоны-генетык, батанік, селекцыянер, географ, акадэмік АН СССР, АН УССР, УАСГНДЛ. Прэзідэнт (1929—1935), віцэ-прэзідэнт (1935—1940) УАСГНДЛ, прэзідэнт Усесаюзнага геаграфічнага таварыства (1931—1940), заснавальнік (1920) і нязменны да моманту арышту дырэктар Усесаюзнага інстытута раслінаводства (1930—1940), дырэктар Інстытута генетыкі АН СССР (1930—1940), член экспедыцыйнай камісіі АН СССР, член калегіі Наркамзема СССР, член прэзідыума Усесаюзнай асацыяцыі ўсходазнаўства. У 1926—1935 гадах член Цэнтральнага выканаўчага камітэта СССР, у 1927—1929 гг. — член Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта. Старэйшы брат С. І. Вавілава.

Арганізатар і ўдзельнік батаніка-агранамічных экспедыцый, якія ахапілі большасць кантынентаў (акрамя Аўстраліі і Антарктыды), у ходзе якіх выявіў старажытныя крыніцы формаўтварэння культурных раслін. Стварыў вучэнне аб сусветных цэнтрах паходжання культурных раслін. Абгрунтаваў вучэнне аб імунітэце раслін, адкрыў закон гамалагічных шэрагаў у спадчыннай зменлівасці арганізмаў. Унёс істотны ўклад у распрацоўку вучэння аб біялагічным відзе. Пад кіраўніцтвам Вавілава была створана найбуйнейшая ў свеце калекцыя насення культурных раслін. Ён заклаў асновы сістэмы дзяржаўных выпрабаванняў сартоў палявых культур. Сфармуляваў прынцыпы дзейнасці галоўнага навуковага цэнтра краіны па аграрных навуках, стварыў сетку навуковых устаноў у гэтай галіне.

Загінуў у гады сталінскіх рэпрэсій. На падставе сфабрыкаваных абвінавачванняў быў арыштаваны ў 1940 годзе, у 1941 годзе — асуджаны і прысуджаны да расстрэлу, які пасля быў заменены 20-гадовым тэрмінам зняволення. У 1943 годзе памёр у турме. У 1955 годзе пасмяротна рэабілітаваны.

Зноскі

  1. Encyclopædia Britannica Праверана 23 лютага 2018.
  2. 1 2 Бахтеев Ф. Х. Вавилов Николай Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 4 : Брасос — Веш. — С. 214–216. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Бахтеев Ф. Х. Вавилов Николай Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 4 : Брасос — Веш. — С. 214–216. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Асноўныя даты жыцця і дзейнасці М. І. Вавілава" // www.sgau.ru
  6. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 24 лістапада 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (36):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Члены Лонданскага Лінееўскага таварыства
Катэгорыя·Род Вавілавых
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1887 годзе
Катэгорыя·Члены Імператарскага праваслаўнага палестынскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Генетыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Правадзейныя члены АН СССР
Катэгорыя·Акадэмікі АН УССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Рускага батанічнага таварыства
Катэгорыя·Аўтары батанічных таксонаў
Катэгорыя·Батанікі Расіі
Катэгорыя·Памерлі 26 студзеня
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Акадэмікі УАСГНІЛ
Катэгорыя·Дырэктары УІР
Катэгорыя·Пасмяротна рэабілітаваныя
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Памерлі ў месцах пазбаўлення волі
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Саратаве
Катэгорыя·Селекцыянеры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Саратаве
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Выкладчыкі Саратаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Мікалай Вавілаў
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны