wd wp Пошук:

Абрубскі сельсавет

Абру́бскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Абруб (Абруб-Ластавіцкі), размешчаны за 10 км ад райцэнтра г. Глыбокае.

Сельсавет мяжуе з Падсвільскім, Азярэцкім, Карабоўскім, Галубіцкім сельсаветамі Глыбоцкага раёна, а таксама з Докшыцкім раёнам. Плошча Абрубскага сельсавета — 9518 га. У склад сельсавета ўваходзяць 17 населеных пунктаў[2].

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Ластавіцкі сельсавет з цэнтрам у в. Ластавічы, у складзе Глыбоцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці.

Рашэннем райвыканкама ў красавіку 1948 года Ластавіцкі сельскі савет быў перайменаваны ў Абрубскі з цэнтрам у в. Абруб. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 31 сакавіка 1958 года да сельсавета далучана частка скасаванага Дзеркаўшчынскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Кавалеўшчына, Маліноўшчына, Навасёлкі, Прыперна, Сарокі, Ступішча і Хмяльнова)[3] З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці[4].

Падчас калектывізацыі ў пасляваенны час і ўзбуйнення калектыўных гаспадарак былі пераселены і зніклі вёскі Дзехцяры (Дзехцяры-Шыпоўскія) (42 двары), Майсеенкі (28 двароў), Русакі (24 двары). 28 сакавіка 2011 года ліквідавана вёска Навасёлкі[5]. Хутары Дзехцяры і Субатава фактычна не існуюць: адсутнічаюць жыхары і будынкі.

Геаграфія

Адгор’і Свянцянскіх град са сярэднеўзвышаным рэльефам займаюць большую частку тэрыторыі Абрубскага сельсавета. На ўсход ад вёскі Кавалі знаходзіцца найвышэйшая кропка Глыбоцкага раёна, праз якую праходзіць Чарнаморска-Балтыйскі водападзел. Гідраграфічную сетку тэрыторыі сельсавета ўтвараюць азёры Ластавіцкае, Белае, Крывое, Чачалёўскае (Ражон) і ракі Аржаніца, Бярозаўка і іх прытокі, якія ставяцца да басейна Балтыйскага мора. Зашчэслянскі канал і прытокі рэк Чысцянка і Манашка нясуць ваду да Чорнага мора.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1382 чалавекі[6], з іх 95,3 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 1,2 % — палякі[7].

У 2018 г. у 14 населеных пунктах сельсавета пражывала каля 1347 чалавек, што складала 7,38 % ад сельскага насельніцтва Глыбоцкага раёна[8].

Дынаміка насельніцтва (год) 19491959196919791989199920092018
Колькасць жыхароў 47914342345227472131184915471343

Гаспадарка

На тэрыторыі Абрубскага сельсавета знаходзіцца:

Транспарт

Транспартныя зносіны з райцэнтрам ажыццяўляецца па аўтобусных маршрутах:

Славутасці

Страчаная спадчына

Сарокі. Багаслоўская царква (1900 г.)

Зноскі

  1. Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
  2. Сельские Советы депутатов Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт(руск.)
  3. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.
  4. Фарміраванне тэрыторыі Глыбоцкага раёна Архівавана 11 жніўня 2020. Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей
  5. Решение Глубокского районного Совета депутатов от 28.03.2011 г. № 55 Об упразднении сельских населенных пунктов Архівавана 5 жніўня 2016.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. 1 2 ИСЧЕЗНУВШИЕ ДЕРЕВНИ ОБРУБСКОГО СЕЛЬСОВЕТА(руск.) ДУК Глыбоцкая централізаваная бібліятэчная сістэма
  9. Глубокский опытный лесхоз Архівавана 28 красавіка 2020.(руск.)
  10. ХРАМ БОГОЯВЛЕНИЯ ГОСПОДНЯ, ЛАСТОВИЧИ (ДПЦ)(руск.)
  11. 1 2 Помнікі землякам. Глыбоцкі раён «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»
  12. Памятны знак воінам. Глыбоцкі раён, в. Бацілоўшчына «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»
  13. Памятны знак спаленым вёскам Глыбоччыны. Глыбоцкі раён, в. Лаўрынаўка «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»
  14. 1 2 3 РЕШЕНИЕ ГЛУБОКСКОГО РАЙОННОГО ИСПОЛНИТЕЛЬНОГО КОМИТЕТА 4 января 2018 г. № 18(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Абрубскі сельсавет