Ла́ставіцкае, Ластавец — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Бярозаўка (прыток Дзісны), за 4 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Глыбокае, каля вёскі Ластавічы.
Плошча паверхні возера 0,2 (0,17[1]) км². Даўжыня 1,12 км, найбольшая шырыня 0,2 км, даўжыня берагавой лініі 2,5 км. Плошча вадазбору 7,25 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы вышынёй ад 10 да 29 м, стромкія. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пераважна высокія і пясчаныя. У возера ўпадаюць ручай. У паўночнай частцы выцякае ручай у возера Крывое.
У возеры водзяцца акунь, шчупак звычайны, лешч, плотка, джгір і іншыя віды рыб.