wd wp Пошук:

Падсвільскі сельсавет

Падсві́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Падсвілле.

Утвораны 20 чэрвеня 2013 года ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці шляхам рэарганізацыі Падсвільскага пассавета ў сельсавет[1]. 30 жніўня 2018 года скасаваны вёска Раз’езд Замошша, хутары Гразі і Пунькі[2].

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (38 населеных пунктаў без Падсвілля) — 1148 чалавек[3], з іх 96,3 % — беларусы, 1,7 % — рускія, 1,1 % — палякі[4].

Зноскі

  1. Решение Витебского областного Совета депутатов от 20 июня 2013 г. № 278 О некоторых вопросах административно-территориального устройства районов Витебской области
  2. Решение Глубокского районного Совета депутатов от 30 августа 2018 г. № 28 Об упразднении сельских населенных пунктов Глубокского района
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Падсвільскі сельсавет