wd wp Пошук:

Карабоўскі сельсавет

Карабо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Карабы 2.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Тумашаўскі сельсавет у складзе Глыбоцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Тумашы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 31 сакавіка 1958 года да сельсавета далучана частка скасаванага Дзеркаўшчынскага сельсавета (16 населеных пунктаў: Альховікі, Барысаўшчына, Воўкаўшчына I, Воўкаўшчына II, Галубава, Дзеркаўшчына I, Дзеркаўшчына II, Заазер’е, Кісялі, Корзева, Наваполле, Ражкова, Сазонаўшчына, Сакавічы, Стураўшчына і Ялоўкаўшчына)[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка cкасаванага Струцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: Дабрыянава, Завараты, Ласкаўшчына, Латыгаль, Праходы), таксама ў склад сельсавета з Ласіцкага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Белевічы, Гінькі, Гулідава, Гусакова, Залаўкі, Лапішкі, Падкраеўшчына і Рудакова)[2]. 19 лютага 1971 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Карабы, сельсавет перайменаваны ў Карабоўскі. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Карабы 2.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3655 чалавек[3], з іх 94,2 % — беларусы, 3,1 % — палякі, 2,0 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Карабоўскі сельсавет