wd wp Пошук:

Аржаніца

Аржа́ніцарака ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Бярозаўка (басейн Заходняй Дзвіны).

Пачынаецца ў балотах за 2 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Крулеўшчына на мяжы Докшыцкага і Глыбоцкага раёнаў. Цячэ ў межах Свянцянскіх градаў. Працякае праз возера Чачалёўскае. Упадае ў Бярозаўку каля вёскі Русакі.

Даўжыня Аржаніцы 35 км. Плошча вадазбору 130 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 ‰. Даліна трапецападобная, шырыня ад вытоку да возера Чачалёўскае 0,4—1 км, ніжэй 2—2,5 км. Рэчышча ў высокай і сярэдняй плыні на працягу 18,8 км каналізаванае, на непарушанай дзялянцы ягоная шырыня 12—16 м. Пойма пераважна адкрытая.

Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Басейн Дзісны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Глыбоцкага раёна
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта