wd wp Пошук:

Шаркаўшчына

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Шаркаўшчына, значэнні.

Ша́ркаўшчына[2] (трансліт.: Šarkaŭščyna, мясц. дыял.: Шарко́ўшчына) — гарадскі пасёлак у Віцебскай вобласці Беларусі, цэнтр Шаркаўшчынскага раёна, на рацэ Дзісна. За 197 км ад Віцебска. Чыгуначная станцыя на лініі КрулеўшчынаДруя, аўтамабільнымі дарогамі звязаная з Глыбокім, Браславам, Міёрамі і інш. Насельніцтва 6 330 чал. (2017)[3].

Назва

Назва Шаркаўшчыны — балцкая, ад літоўскага šarkа «сарока». У раёнах па абодва бакі беларуска-літоўскай мяжы дастаткова шмат населеных пунктаў з назвамі тыпу Шаркішкі (Браслаўскі р-н) ці Шаркуці (Іўеўскі р-н), таксама шмат літоўскіх антрапонімаў тыпу Šarka[4]. У рэгіёне таксама нямала паселішчаў з больш познімі назвамі тыпу Сарочына.

Гісторыя

Вядома з 1503 года ў ВКЛ як маёнтак Зяновічаў, пазней належала Сапегам, Дамброўскім, Лапацінскім. У 1767 годзе побач на правым беразе ракі Дзісна узнікла мястэчка Новая Шаркаўшчына, якое ў пачатку ХХ стагоддзя злілося са Старой Шаркаўшчынай. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, мястэчка Дзісненскага павета. З 1921 года ў складзе Польшчы. З 1939 года ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 года цэнтр Шаркаўшчынскага раёна, з 12 кастрычніка 1940 года — гарадскі пасёлак. У Вялікую Айчынную вайну з 30 чэрвеня 1941 года па 1 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі, якія загубілі ў Шаркаўшчыне 865 жыхароў. З 20 студзеня 1944 года ў Полацкай, з 8 студзеня 1954 года ў Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Віцебскай вобласці. У 1962—1966 гадах у Мёрскім раёне, з 30 ліпеня 1966 года зноў цэнтр раёна.

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца.

Буйнейшыя прадпрыемствы:

Адукацыя і культура

У Шаркаўшчыне працуюць 2 сярэднія, спартыўная дзіцяча-юнацкая, дзіцячая школа мастацтваў.

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры, цэнтр рамёстваў.

Славутасці

Вядомыя асобы

У Шаркаўшчыне памёр і пахаваны дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага Ян Нікадзім Лапацінскі (1747—1810).

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Адамковіч А. Літоўскія назвы ў тапаніміцы нашага рэгіёна. Паставы, 2018. С. 9-12.
  5. Шаркаўшчына на Прыдзвінскі край: Гісторыя і сучаснасць
  6. Беларусь, 1995
  7. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Мястэчкі Віленскага ваяводства
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Шаркаўшчына
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Населеныя пункты Шаркаўшчынскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета