wd wp Пошук:

Шаркаўшчынскі сядзібны дом

Шаркаўшчынскі сядзібны дом — помнік архітэктуры неакласіцызму. Знаходзіцца ў гарадскім пасёлку Шаркаўшчыне ў парку на беразе ракі Дзісны. Пабудаваны ў пачатку ХХ стагоддзя, належаў Федаровічам.

Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Архітэктура

Прамавугольны ў плане аднапавярховы аб’ём пад пакатым вальмавым дахам. На галоўным фасадзе асіметрычна размешчаны чатырохкалонны порцік з трохвугольным франтонам, на дваровым — выступае пяцігранны эркер. Пластыку фасадаў узбагачаюць нішы, ліштвы прамавугольных аконных праёмаў, прафіляваны антаблемент. У інтэр’еры часткова захаваліся ляпныя разеткі і карнізы.

У будынку да 2012 года размяшчалася тэрапеўтычнае аддзяленне раённай бальніцы.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Сядзібы Беларусі
Катэгорыя·Славутасці Шаркаўшчыны
Катэгорыя·Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на катэгорыю Вікісховішча адсутнічае ў Вікідадзеных