wd wp Пошук:

Ян Нікадзім Лапацінскі

Ян Нікадзім Лапацінскі (15 верасня 1747, Сар’я13 кастрычніка 1810, Шаркаўшчына) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста мсціслаўскі (з 1767).

Біяграфія

Я. Н. Лапацінскі, XVIII ст.

Прадстаўнік шляхецкага роду Лапацінскіх гербу «Любіч», сын Мікалая Тадэвуша і Барбары з Копцяў. Меў братоў Юзафа, Станіслава і Тамаша Ігнація.

Неаднаразова абіраўся паслом на соймы. У 1791 на яго загад у Лявонпалі збудавалі мураваную калону ў гонар Канстытуцыі 3 мая[1].

Працягваў папаўняць фамільны архіў, бібліятэку і мастацкія зборы. Адкрыў у Лявонпалі ткацкую мануфактуру, майстэрні вырабу дываноў і капелюшоў, суконную фабрыку.

Другая жонка Юзэфа з Агінскіх

Займаўся гравіраваннем, малюнкам, дробнай скульптурай, быў мецэнатам мастацтва і калекцыянерам. У культурнай гісторыі адзначыўся найперш сваімі гравюрамі па медзі.

Апошні перыяд жыцця правёў у сваім маёнтку ў Шаркаўшчыне, дзе яго і пахавалі.

Зноскі

  1. Людміла Хмяльніцкая. Лапацінскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 334.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Памерлі ў 1810 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацкім ваяводстве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Верхнядзвінскім раёне
Катэгорыя·Лапацінскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1747 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў Дзісенскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Памерлі 13 кастрычніка
Катэгорыя·Старосты мсціслаўскія
Катэгорыя·Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Памерлі ў Шаркаўшчыне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Пахаваныя ў Шаркаўшчыне