wd wp Пошук:

Павел Сямёнавіч Грынчук

Павел Сямёнавіч Грынчук (нар. 17 мая 1976, г. п. Шаркаўшчына, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне цеплафізікі, стварэння энергаэфектыўных тэхналогій. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2017), доктар фізіка-матэматычных навук (2014).

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1998).

З 1998 года ў Інстытуце цепла-і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі, з 2012 года загадчык аддзялення цеплафізікі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі.

Узнагароды

Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук для маладых навукоўцаў за 2003 год за цыкл работ «Перкаляцыйныя з’явы ў працэсах цеплапераносу ў структурна-неўпарадкаваных гетэрагенных асяроддзях». Лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для таленавітых маладых навукоўцаў (2006), трымальнік гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы (2015)[1].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы ў галіне цеплафізікі, даследаванні праблем гарэння гетэрагенных асяроддзяў са стахастычнай структурай, развіцця матэматычных метадаў апісання стахастычных структур(у прыватнасці, метадаў тэорыі перкаляцыі), стварэння высокатэмпературных кампазіцыйных матэрыялаў. Упершыню прапанавана і абгрунтавана канцэпцыя энергетычных межаў гарэння ў гетэрагенных сумесевых сістэмах. Распрацавана лінейка энергаэфектыўнага пячнога абсталявання, прызначанага для нагрэву, тэрмаапрацоўкі і хіміка-тэрмічнай апрацоўкі металаў, даведзеная да поўнамаштабнага асваення на адным з флагманаў айчыннага станкабудавання — Баранавіцкім станкабудаўнічым заводзе.

Намеснік кіраўніка падпраграмы «Эфектыўныя цеплафізічныя працэсы і тэхналогіі» дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў «Энергетычныя сістэмы, працэсы і тэхналогіі», член дзяржаўнага экспертнага савета № 4 «Энергетыка», член экспертнага савета Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь (па секцыі «Энергаэфектыўнасць»), член некалькіх рабочых груп, створаных распараджэннямі ўрада для вырашэння пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, член навукова-тэхнічнага савета па развіцці шыннай прамысловасці ў Рэспубліцы Беларусь і інш. Член савета па абароне дысертацый пры Інстытуце цепла-і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі.

Аўтар больш за 150 навуковых прац, у тым ліку 2-х раздзелаў у калектыўных манаграфіях, больш за 60 артыкулаў у рэферыруемых часопісах, 13 вынаходак.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. ГРЫНЧУК Павел Сямёнавіч

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шаркаўшчыне
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 мая