wd wp Пошук:

Крулеўшчына

Круле́ўшчына[1] (трансліт.: Krulieŭščyna, руск.: Крулевщина) — аграгарадок у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Цэнтр Крулеўшчынскага сельсавета.

Гісторыя

Чыгуначная станцыя, 1916 г.

У часе будаўніцтва Балагое-Сядлецкай чыгункі (1902—1906) непадалёк ад аднайменнага засценка была ўзведзена станцыя Крулеўшчына (Крулевщина)[2]. 18 красавіка 1914 года станцыя перайменаваная ў Сеславіна (Сеславино) ў гонар генерала Аляксандра Сяславіна, удзельніка вайны 1812 года на тэрыторыі Беларусі[3]. У 1919 годзе, пасля заняцця станцыі польскім войскам, станцыі вернута першапачатковая назва, але ў польскай версіі — Круляўшчызна («Królewszczyzna»)[4].

Касцёл, канец 1930-х гг.

Адносіліся да Докшыцкай гміны Дунілавіцкага павета. З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года — цэнтр сельсавета Докшыцкага раёна.

У Другую сусветную вайну на ст. Крулеўшчына размяшчаўся буйны нямецкі гарнізон, якія ахоўваў чыгуначны вузел і забяспечваў перавозку ваенных грузаў і войскаў. Станцыя была акружана сістэмай абарончых збудаванняў — дзотаў, хадоў зносін, акопаў і інш. 17 жніўня 1943 года партызаны 1-й Антыфашысцкай брыгады штурмам авалодалі чыгуначнай станцыяй, разграмілі гарнізон, знішчылі ўсё абсталяванне станцыі, захапілі шмат зброі і боепрыпасаў.

У 1950 годзе створана Крулеўшчынская МТС (працавала да 1957 г.). З вёскай Крулеўшчына зліліся вёскі Бабічы, Стралкоўскія і Швэплі[5].

Насельніцтва

Інфраструктура

У Крулеўшчыне ёсць Дом культуры (з 2004 г.), 2 бібліятэкі, сярэдняя і музычная школы, 3 дзіцячых садкі, бальніца, фельчарска-акушэрскі пункт, аптэка, 2 лазні, камбінат бытавога абслугоўвання, аддзяленне сувязі, 2 сталовыя, шэраг магазінаў і гандлёвых кропак[5].

Адукацыя

Школа, 1937 г.

У аграгарадку Крулеўшчына ёсць сярэдняя школа. Пачатак дзейнасці адукацыйных устаноў у вёсцы Крулеўшчына сягае пачатку 1920-х гадоў, калі ў населеным пункце ўзнікла сямігадовая польскамоўная школа. Асобны будынак для школы пабудаваны ў 1938 годзе[6]. Крулеўшчынская сярэдняя школа была адкрыта ў вёсцы Крулеўшчына ў 1954 годзе па вул. Чарняхоўскага. Праектная магутнасць школы — 640 навучэнцаў. Да 1972 году там вучылася амаль 1000 вучняў. У новым будынку па вул. Палявога школа пачала працаваць з 1 верасня 1973 года. У 2006 годзе школа перайменаваная ва УА «Крулеўшчынская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Докшыцкага раёна». У 2011 годзе адбылася яшчэ адна змена ў назве, школа перайменавана ў ДУА «Крулеўшчынская сярэдняя школа Докшыцкага раёна»[7].

Славутасці

Гаспадарчая пабудова на тэрыторыі былой в. Янушэва
Былы касцёл

Вядомыя асобы

Галерэя

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Круляўшчы́зна, Кру́ля
  2. Альбом типовых и исполнительных чертежей сооружений железнодорожной линии Полоцк-Седлец и ветви Гродна-Мосты 1902—1906 гг. Санкт-Петербург : Техническая автолитография Георгия де-Кельш, 1907
  3. История Белорусской железной дороги. Минск, 2012 — с. 784.
  4. Шыталь Кастусь. Крулеўшчына ці «Крулевщизна»: чаму назва чыгуначнай станцыі настолькі адрозніваецца па-беларуску і па-руску — «Наша Ніва» — першая беларуская газета.
  5. 1 2 3 4 5 Памяць. Докшыцкі раён. Мінск «Беларуская Энцыклапедыя». 2004 г.
  6. Кастусь Шыталь. Гісторыя Крулеўшчыны=http://westki.info/artykuly/443/historyia-krulieuschyny.
  7. Адзел адукацыі, спорту і турызма Докшыцкага райвыканкама (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Населеныя пункты паводле алфавіта
Аграгарадкі Віцебскай вобласці
Крулеўшчына
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Докшыцкага раёна
Крулеўшчынскі сельсавет
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных