wd wp Пошук:

Сяргей Уладзіміравіч Канцавы

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Канцавы. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Канцавы (нар. 21 чэрвеня 1986, Гомель) — беларускі футбаліст, абаронца дзяржынскага «Арсенала».

Клубная кар’ера

Пачаў кар’еру ў мінскім РВАРы, потым гуляў за «Дынама». Не праходзіў у аснову сталічнага клуба, аддаваўся ў арэнды, а ў 2009 перайшоў у жодзінскае «Тарпеда». Улетку 2010 года стаў іграком «Гомеля», а неўзабаве і капітанам. Прывёў гомельскі клуб да перамогі ў Кубку Беларусі і да бронзавых медалёў чэмпіянату. У пачатку 2012 года перайшоў у казахскі «Табол». У студзені 2013 года вярнуўся ў «Гомель»[4] і зноў стаў капітанам.

У ліпені 2013 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама» да канца 2015 года[5]. У мінскім клубе хутка замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.

У сезоне 2014, аднак, страціў месца ў стартавым складзе, бо асноўнымі цэнтральнымі абаронцамі дынамаўцаў сталі Сяргей Паліцевіч і Умару Бангура. Часам, пры выкарыстанні схемы з трыма цэнтральнымі абаронцамі, таксама гуляў у аснове, а з верасня 2014 года, калі Бангура атрымаў траўму, зноў стаў трывала з’яўляцца ў аснове. У сезоне 2015 зноў страціў месца ў складзе, з’яўляўся на полі эпізадычна. У снежні 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[6].

У студзені 2016 года далучыўся да складу «Белшыны»[7], дзе стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У ліпені 2016 года вярнуўся ў мінскае «Дынама»[8], дзе таксама неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2016 года пакінуў «Дынама»[9].

У лютым 2017 года стаў іграком узбекскага клуба «Нефтчы»[10]. У чэрвені 2017 года пакінуў «Нефтчы»[11]. Неўзабаве далучыўся да «Гомеля», з якім у ліпені падпісаў кантракт[12] і зноў стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У снежні 2017 года пакінуў «Гомель»[13].

У студзені 2018 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[14]. У сезоне 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна, толькі з кастрычніка замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[15] і неўзабаве стаў іграком «Іслачы»[16], дзе ў 2019—2020 гадах быў асноўным абаронцам.

У студзені 2021 года пакінуў «Іслач»[17]. Неўзабаве стаў трэніравацца з «Крумкачамі», а пазней далучыўся да «Мінска», з якім у лютым падпісаў кантракт[18]. Быў трывалым іграком стартавага складу, толькі ў ліпені і з кастрычніка на выхадзіў на поле. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[19].

У лютым 2022 года стаў іграком наваполацкага «Нафтана»[20], дзе трывала гуляў у стартавым складзе, быў капітанам каманды. У чэрвені 2022 года перайшоў у дзяржынскі «Арсенал»[21].

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні

Зноскі

  1. Sergey Kontsevoj // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Syarhey Kantsavy // FBref.com
  3. Sergey Kontsevoy // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Сергей Концевой вернулся в «Гомель»
  5. Футбол. Сергей Концевой подписал контракт с минским «Динамо»
  6. Игорь Воронков и Сергей Концевой покидают минское “Динамо”
  7. Матвеенко, Булыга, Комаровский, Хачатурян и еще пять игроков подписали контракты с “Белшиной”
  8. Минское “Динамо” объявило о подписании Сергея Концевого и возвращении из аренды Сергея Карповича
  9. Концевой, Челядинский и Габовда покидают минское “Динамо”
  10. Терентий Луцевич, Сергей Концевой и Дмитрий Комаровский стали игроками ферганского “Нефтчи”
  11. Комаровский, Луцевич и Концевой покинули “Нефтчи”
  12. Сергей Концевой подписал контракт с “Гомелем”
  13. Сергей Концевой покинул “Гомель”
  14. Сергей Концевой стал игроком “Торпедо-БелАЗ”
  15. Четыре игрока покинули “Торпедо-БелАЗ”
  16. Сергей Концевой стал игроком “Ислочи”
  17. Концевой и Янушкевич расстались с “Ислочью”
  18. Сергей Концевой заключил соглашение с “Минском”
  19. Сергей Игнатович и еще четыре игрока расстались с “Минском”
  20. “Нафтан” подписал контракты с Драбатовичем, Саем и Сергеем Концевым
  21. Сергей Концевой сменил “Нафтан” на “Арсенал”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Табол Кастанай
Катэгорыя·Ігракі ФК Савіт
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Ігракі ФК Нефтчы Фергана
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 чэрвеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК РВАР Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта