wd wp Пошук:

Сяргей Васілевіч Казека

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казека. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Казека (нар. 17 верасня 1986, Баранавічы) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Крумкачы».

Клубная кар’ера

Выхаванец «Баранавічаў», з 2004 года гуляў за асноўную каманду, якая выступала ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

У студзені 2010 года перайшоў у «Гомель», стаў асноўным апорным паўабаронцам каманды. У 2011 годзе разам з клубам трапіў у вышэйшую лігу.

У снежні 2012 года перайшоў у «Мінск»[2], дзе таксама хутка замацаваўся ў аснове. Выступаў на пазіцыі апорнага паўабаронцы або цэнтральнага паўабаронцы. У снежні 2013 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[3], дзе таксама стаў іграком асновы.

У студзені 2015 года пакінуў Жодзіна і перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[4]. Першую палову сезона 2015 быў вымушаны прапусціць з-за траўмы, з ліпеня пачаў выхадзіць на поле на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Па заканчэнні сезона 2015 «Шахцёр» вырашыў не падаўжаць кантракт з паўабаронцам, і Казека пакінуў клуб[5].

У студзені 2016 года стала вядома аб магчымым пераходзе Казекі ў латвійскі «Спартак», які ўзначаліў беларускі спецыяліст Алег Кубараў[6]. У выніку, паўабаронца пачаў новы сезон у Юрмале і дапамог камадзе стаць чэмпіёнам Латвіі. Сезон 2017 пачаў у складзе «Спартака», аднак у чэрвені 2017 года з-за траўмы быў вымушаны спыніць кар’еру[7].

У верасні 2017 года стаў трэнерам у футбольнай школе «ФШМ-Мінск»[8], а ў пачатку 2018 года далучыўся да клуба Другой лігі «Узда», дзе на працягу двух гадоў быў адным з асноўных ігракоў.

У сакавіку 2020 года папоўніў склад сталічных «Крумкачоў»[9], дзе гуляў у стартавым складзе. Пасля пачатку пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе Сяргей Казека актыўна выказваў сваю грамадзянскую пазіцыю. 31 жніўня 2020 года быў жорстка затрыманы разам з Паўлам Расолькам з-за інцыдэнту з пашкоджаннем мікрааўтобуса, які нібыта належаў Міністэрству ўнутраных спраў. У гэтым інцыдэнце атрымаў траўмы, з-за якіх на поле вярнуўся толькі ў лістападзе[10].

У студзені 2021 года завяршыў кар’еру і ўвайшоў у трэнерскі штаб «Крумкачоў»[11]. У чэрвені 2021 года, пасля звальнення Алега Дулуба, стаў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера клуба[12]. Заставаўся ў гэтай якасці да ліпеня, калі новым галоўным трэнерам быў прызначаны Алег Кубараў, пры гэтым застаўся яго памочнікам[13]. У студзені 2022 года разам з усім трэнерскім штабам пакінуў «Крумкачы»[14], аднак у лютым вярнуўся і быў зацверджаны галоўным трэнерам каманды[15].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2004Д2Баранавічы70
2005Д2Баранавічы284
2006Д2Баранавічы230
2007Д2Баранавічы262
2008Д2Баранавічы181
2009Д2Баранавічы2412
2010Д2Гомель2811
2011Д1Гомель323
2012Д1Гомель292
2013Д1Мінск302
2014Д1Тарпеда-БелАЗ292
2015Д1Шахцёр100
2016Д1Спартак271
2017 (1)Д1Спартак20
2018Д3Узда217
2019Д3Узда235
2020Д2Крумкачы122

Зноскі

  1. Sergey Koseka // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Сергей Козека сменил «Гомель» на «Минск»
  3. Сергей Козека и Сергей Сосновский подписали контракты с «Торпедо-БелАЗом»
  4. «Шахтер» подписал контракт с Козекой и продлил соглашение с Янушкевичем"
  5. “Шахтер” объявил о подписании контракта с Бурко и Селявой и расставании с Комаровским и Козекой
  6. Козека может перейти в юрмальский «Спартак»
  7. Сергей Козека из-за травмы приостановил карьеру
  8. Козека и Чухлей стали тренерами в футбольной школе «ФШМ-Минск»
  9. Лынько и Козека стали игроками “Крумкачей”
  10. Футбол. Избитый при задержании в Минске Сергей Козека провел первый матч за “Крумкачоў” после выхода из лазарета
  11. Футбол. Сергей Козека завершил карьеру и вошел в тренерский штаб “Крумкачоў”
  12. Олег Дулуб покинул пост главного тренера “Крумкачоў”
  13. Олег Кубарев - новый главный тренер НФК “Крумкачы”
  14. “Крумкачы” объявили о расставании с Кубаревым и тренерским штабом команды
  15. Сергей Козека - главный тренер “Крумкачоў”
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Трэнеры ФК Крумкачы Мінск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Баранавічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Узда
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавічах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Крумкачы Мінск
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Спартак Юрмала
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных