У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казека. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Казека (нар. 17 верасня 1986, Баранавічы) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Крумкачы».
Выхаванец «Баранавічаў», з 2004 года гуляў за асноўную каманду, якая выступала ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.
У студзені 2010 года перайшоў у «Гомель», стаў асноўным апорным паўабаронцам каманды. У 2011 годзе разам з клубам трапіў у вышэйшую лігу.
У снежні 2012 года перайшоў у «Мінск»[2], дзе таксама хутка замацаваўся ў аснове. Выступаў на пазіцыі апорнага паўабаронцы або цэнтральнага паўабаронцы. У снежні 2013 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[3], дзе таксама стаў іграком асновы.
У студзені 2015 года пакінуў Жодзіна і перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[4]. Першую палову сезона 2015 быў вымушаны прапусціць з-за траўмы, з ліпеня пачаў выхадзіць на поле на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Па заканчэнні сезона 2015 «Шахцёр» вырашыў не падаўжаць кантракт з паўабаронцам, і Казека пакінуў клуб[5].
У студзені 2016 года стала вядома аб магчымым пераходзе Казекі ў латвійскі «Спартак», які ўзначаліў беларускі спецыяліст Алег Кубараў[6]. У выніку, паўабаронца пачаў новы сезон у Юрмале і дапамог камадзе стаць чэмпіёнам Латвіі. Сезон 2017 пачаў у складзе «Спартака», аднак у чэрвені 2017 года з-за траўмы быў вымушаны спыніць кар’еру[7].
У верасні 2017 года стаў трэнерам у футбольнай школе «ФШМ-Мінск»[8], а ў пачатку 2018 года далучыўся да клуба Другой лігі «Узда», дзе на працягу двух гадоў быў адным з асноўных ігракоў.
У сакавіку 2020 года папоўніў склад сталічных «Крумкачоў»[9], дзе гуляў у стартавым складзе. Пасля пачатку пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе Сяргей Казека актыўна выказваў сваю грамадзянскую пазіцыю. 31 жніўня 2020 года быў жорстка затрыманы разам з Паўлам Расолькам з-за інцыдэнту з пашкоджаннем мікрааўтобуса, які нібыта належаў Міністэрству ўнутраных спраў. У гэтым інцыдэнце атрымаў траўмы, з-за якіх на поле вярнуўся толькі ў лістападзе[10].
У студзені 2021 года завяршыў кар’еру і ўвайшоў у трэнерскі штаб «Крумкачоў»[11]. У чэрвені 2021 года, пасля звальнення Алега Дулуба, стаў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера клуба[12]. Заставаўся ў гэтай якасці да ліпеня, калі новым галоўным трэнерам быў прызначаны Алег Кубараў, пры гэтым застаўся яго памочнікам[13]. У студзені 2022 года разам з усім трэнерскім штабам пакінуў «Крумкачы»[14], аднак у лютым вярнуўся і быў зацверджаны галоўным трэнерам каманды[15].
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2004 | Д2 | Баранавічы | 7 | 0 | |
2005 | Д2 | Баранавічы | 28 | 4 | |
2006 | Д2 | Баранавічы | 23 | 0 | |
2007 | Д2 | Баранавічы | 26 | 2 | |
2008 | Д2 | Баранавічы | 18 | 1 | |
2009 | Д2 | Баранавічы | 24 | 12 | |
2010 | Д2 | Гомель | 28 | 11 | |
2011 | Д1 | Гомель | 32 | 3 | |
2012 | Д1 | Гомель | 29 | 2 | |
2013 | Д1 | Мінск | 30 | 2 | |
2014 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 29 | 2 | |
2015 | Д1 | Шахцёр | 10 | 0 | |
2016 | Д1 | Спартак | 27 | 1 | |
2017 (1) | Д1 | Спартак | 2 | 0 | |
2018 | Д3 | Узда | 21 | 7 | |
2019 | Д3 | Узда | 23 | 5 | |
2020 | Д2 | Крумкачы | 12 | 2 | |