wd wp Пошук:

Эль-Аюн

Эль-Аюн (араб. العيون‎‎) — неафіцыйная сталіца Заходняй Сахары, былой іспанскай калоніі, якая цяпер знаходзіцца пад кантролем Марока. Насельніцтва налічвае каля 190 тыс. чалавек. Горад заснаваны ў Х стагоддзі. Росквіт гораду прыйшоўся на ХІХ стагоддзе, калі пачалася іспанская каланізацыя.

Геаграфія

Горад размешчаны на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна, у аазісе на беразе ўэда (падземнай ракі) Хамра. Рэльеф мясцовасці раўнінны, сустракаюцца дзюны. Клімат трапічны, сухі, узлагоджаны блізкасцю акіяна. Ападкі не значныя. Расліннасць прадстаўлена фінікавымі пальмамі, фігавымі дрэвамі і акацыямі. Узбярэжныя воды Атлантычнага акіяна багатыя на рыбныя рэсурсы.

Насельніцтва

Насельніцтва горада налічвае каля 190 тыс. чалавек і складае палову насельніцтва Заходняй Сахары. 95 % насельніцтва — сахраві. Асноўнай мовай з’яўляецца арабская, але ўжываецца і яе дыялект — хасанія. Асноўная рэлігія — іслам.

Зноскі

  1. https://www.wolframalpha.com/input?i=el+aauinWolframAlpha.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Афрыкі
Катэгорыя·Сталіцы Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу