wd wp Пошук:

Марыскі

Выгнанне Марыскаў з Валенсіі

Марыскі (араб. аль-барайкос‎‎; разам з маранамі — ісп.: cristiano nuevo, парт.: cristaos novos), у Іспаніі і Партугаліі — мусульмане, якія афіцыйна (як правіла, сілком) прынялі хрысціянства.

Некаторыя марыскі таемна працягвалі вызнаваць іслам і з прычыны гэтага з’яўляліся аб’ектам пераследаў іспанскай інквізіцыі, як і мараны — яўрэі, якія прынялі хрысціянства ў аналагічнай сітуацыі.

У 1502 годзе была выдадзеная прагматыка Каталіцкіх каралёў, паводле якой усе мусульмане Арагонскага і Кастыльскага каралеўстваў былі абавязаныя прыняць хрысціянскую веру або пакінуць межы Іспаніі. Мячэці ператвараліся ў цэрквы. У XVI ст. быў разбураны пышны мінарэт[Крыніца?] XII ст. пры Кардоўскай мячэці, была ўзведзеная пяціярусная званіца.

Марыскі неаднаразова паднімалі паўстанні. Самае буйнае адбылося ў 15681571 гг. і прывяло да згубы шматлікіх яшчэ заставаўшыхся ў жывых захавальнікаў старажытных культурных традыцый.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Культура Сярэдневякоўя
Катэгорыя·Гісторыя Іспаніі
Катэгорыя·Гісторыя Партугаліі
Катэгорыя·Інквізіцыя
Катэгорыя·Расізм
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц