wd wp Пошук:

Мелілья

Горад Мелілья
**Мелі́лья** ([ісп.](/Іспанская_мова "Іспанская мова"): Ciudad Autónoma de Melilla) — горад, асобная адміністрацыйная адзінка [Іспаніі](/Іспанія "Іспанія"), [анклаў](/Анклаў "Анклаў") у [паўночнай Афрыцы](/Паўночная_Афрыка "Паўночная Афрыка") на паўночным узбярэжжы [Марока](/Марока "Марока"). Горад з'яўляецца вольным портам, буйны цэнтр рыбалоўства і рыбаперапрацоўкі. Плошча складае 20 км². Колькасць жыхароў (у асноўным іспанцаў) складае каля 70 тыс. чалавек.

Горад быў заснаваны фінікійцамі пад назвай Русадзір. Потым гэта фінікійская калонія была заваяваная Карфагенам, а пазней Рымам. Пад арабскае панаванне горад трапіў у VII стагоддзі. У 1497 годзе горад занялі іспанцы. Некалькі стагоддзяў горад заставаўся невялікім іспанскім умацаваннем. Росквіт наступіў у 1880 годзе.

З 1921 да 1926 года Мелілья была акупаваная паўстанцамі пад кіраўніцтвам Абд аль-Крыма.

У 1995 годзе Мелілья атрымала статус аўтаноміі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы аб населеных пунктах без шаблонаў-картак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Эксклавы Іспаніі
Катэгорыя·Аўтаномныя гарады Іспаніі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Мелілья