Куране́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Куранец.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Куранец. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 5 ліпеня 1946 года ў складзе Вілейскага раёна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Халапкоўскага сельсавета, статус Куранца паніжаны да вёскі[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 24 ліпеня 1995 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рэчкаўскага сельсавета. 28 мая 2013 года ў склад Рабунскага сельсавета перададзены 16 населеных пунктаў (Асавец, Балашы, Варонічы, Гарадзілавічы, Грыгаркі, Губы, Дашкаўка, Жукавічы, Катлоўцы, Куляшы, Малькевічы, Навікі, Путрычы, Рэчкі, Стражы, Усцінавічы)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (29 населеных пунктаў) — 1978 чалавек[4], з іх 95,0 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,5 % — палякі[5].
Куранецкі сельсавет складаецца з 13 населеных пунктаў: