wd wp Пошук:

Куранецкі раён

Куране́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19401946 гадах. Утвораны 15 студзеня 1940 года ў Вілейскай вобласці, цэнтр — гарадскі пасёлак (да 12.10.1940 вёска) Куранец. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 13 сельсаветаў: Асіпавіцкі, Бараўцаўскі, Іжскі, Каловіцкі, Касцяневіцкі, Кузьміцкі, Куранецкі, Рабунскі, Рускасельскі, Рэчкаўскі, Талуцкі, Халапкоўскі, Чурлонскі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. 5 ліпеня 1946 года ў сувязі з пераносам цэнтра раёна ў горад Вілейка перайменаваны ў Вілейскі раён.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Куранец
Катэгорыя·Гісторыя Вілейскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1946 годзе