wd wp Пошук:

Малькевічы

Мальке́вічы[1] (трансліт.: Maĺkievičy, руск.: Малькевичи) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывасельскага сельсавета. Месціцца на мяжы Вілейскага і Мядзельскага раёнаў, за 30 км ад раённага цэнтра г. Вілейкі і за 105 км ад г. Мінска. На паўночны ўсход ад вёскі, за 2,5 км, ва ўрочышчы Уліцкае — выток ракі Чорная.

Гісторыя

1794 год — вёска Кішкарэпішча, у Губскім старастве.

1833 год — засценак Кішкарэпа, у Губскім старастве, дзяржаўны, 1 дым, 11 жыхароў.

1938 год — вёска, пад назвай Кішкарэпы, ці Малькевічы, у Куранецкай вясковай гміне; 11 двароў, 74 жыхары.

З 12 кастрычніка 1940 года да 12 чэрвеня 1958 года — вёска ў складзе Кузьміцкага сельсавета[2].

З 12 чэрвеня 1958 года да 24 ліпеня 1995 года — вёска ў складзе Рэчкаўскага сельсавета.

30 ліпеня 1964 года вёска Кішкарэпы была перайменавана ў вёску Малькевічы[3].

1993 год — вёска у Рэчкаўскім сельсавеце, 10 двароў, 20 жыхароў.

З 24 ліпеня 1995 года да 28 мая 2013 года — вёска ў складзе Куранецкага сельсавета[4].

2003 год 9 двароў, 12 жыхароў.

З 28 мая 2013 года — вёска ў складзе Крывасельскага сельсавета.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Кішкарэ́пы
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 ліпеня 1964 года «Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР»
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Крывасельскі сельсавет
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі
Населеныя пункты Вілейскага раёна
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных