wd wp Пошук:

Керч

Керч (укр.: Керч, крымскатат.: Keriç, Керич, стар.-грэч.: Παντικάπαιον) — горад ва ўсходняй частцы Крыма, у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым (Украіна[1]) на беразе Керчанскага праліва, горад-герой. Адзін са старажытных гарадоў свету. На тэрыторыі горада знаходзіцца мноства помнікаў гісторыі і архітэктуры, што адносяцца да розных эпох і культур.

Гісторыя

Заснаваны старажытнымі грэкамі пад назвай Пантыкапей у 1-й пал. VI ст. да н.э. У пач. V-IV ст. да н.э. сталіца Баспорскай дзяржавы.

На месцы разбуранай гунамі Пантыкапея ўзнік горад Баспор[крыніца?]. У V – пач. VI ст. залежыў ад гунаў, сярод яго жыхароў пераважалі сарматы і аланы. У 520-х гг. быў далучаны да Візантыі і стаў адным з важных памежных пунктаў імперыі. У кан. VII ст. Баспор і Фанагарыя, якая месцілася праз праліў, былі захопленыя хазарамі. Баспор стаў сталіцай хазарскага намесніка ўсходняга Крыма. У сяр. IX ст. аслабшыя хазары адыйшлі да Дону, і Баспор ізноў стаў гуляць ролю буйнага гандлёвага порта, цэнтра транзітнага гандлю. У кан. IX – пач. X ст. у Паўночнае Прычарнамор’е ўварваліся печанегі і разбурылі большасць гарадоў усходняга Крыма, аднак гэты лёс абмінуў Баспор, бо ён быў патрэбен печанегам для абмену захопленай здабычы на заморскія тавары. У кан. X ст. Баспор увайшоў ва ўзніклае на Таманскім паўвостраве Тмутараканскае княства і атрымаў новае імя – Корчаў. Пасля сыходу русінаў з Прычарнамор’я ў першай пал. XII ст., некаторы час горад ізноў нахадзіўся ў зоне візантыйскага ўплыву, але з пач. XIII ст. Візантыя перастала кантраляваць басейн Чорнага мора, і Корчаў трапіў пад уладу генуэзцаў. Горад быў пераназваны італьянцамі ў Чэркіё, у ім з’явілася вялікая генуэзская гандлёвая факторыя і крэпасць. 3 1318 консульства (адміністрацыйная адзінка), падпарадкаваная Генуі. З сяр. XIII ст. гаспадарамі Паўночнага Прычарнамор’я сталі татары, але генуэзцы суіснавалі з імі і захоўвалі за сабою шэраг гарадоў, у т.л. і Чэркіё.

Прыход асманаў у 1475 паклаў канец знаходжанню генуэзцаў у гэтым краі. Тут паўстаў апорны пункт Турцыі для абароны Крыма ад казакоў. Ва ўладзе асманаў Керч заставалася да 1771, калі яе захапілі войскі Расійскай імперыі. Паводле Кючук-Кайнарджыйскага міру 1774 адышоў да Расіі. З 1954 года ў складзе Украіны.

У горадзе цудам ацалеў закладзены ў X ст. храм Яна Хрысціцеля, адзіная візантыйская царква, якая захавалася ў Паўночным Прычарнамор’і.

Насельніцтва

Прамысловасць

Галоўная вуліца

Здабыча жалезнай руды (Камыш-Бурунскі камбінат). Металургія, суднабудаванне і суднарамонт, харчасмакавая прамысловасць.

Транспарт

Марскі порт. Чыгуначная станцыя. Злучаны чыгуначнай паромнай пераправай са ст. Каўказ (Таманскі паўвостраў).

Культура

Тэатр. Гісторыка-археалагічны музей.

Славутасці

Царква Іаана Прадцечы
Абеліск Славы

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Гэты аб’ект размешчаны на тэрыторыі паўвострава Крым і кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады-героі Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Гарады-героі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Керч
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Гарады Крыма
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц