wd wp Пошук:

Куль-Аба

Куль-Аба — курган скіфскага правадыра IV ст. да н.э. каля г. Керч (Украіна).

Пад каменным насыпам кургана выяўлены каменны склеп, пабудаваны на грэчаскі ўзор, абрад пахавання — скіфскі. Нябожчык пахаваны ў драўляным саркафагу ў адзенні і галаўным уборы, аздобленых залатымі бляшкамі, на шыі — залатая грыўня з выявай конных скіфаў, на руках — залатыя бранзалеты. У другім саркафагу, аздобленым разной слановай косцю, багатае пахаванне жанчыны (верагодна, жонкі ці наложніцы). Залатыя ўпрыгожанні яе рытуальнага ўбору, электравая пасудзіна з выявай скіфаў пасля бою і бронзавае люстэрка з ручкай — выдатныя творы грэчаскіх ювеліраў. Выяўлены таксама пахаванне мужчыны (слуга ці раб); знойдзены амфары для віна, бронзавыя катлы для варкі мяса, сярэбраны посуд. Куль-Аба належыць да так званых царскіх скіфскіх курганоў (Ніжняе Прыдняпроўе, IV—III стст.).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Курганы Украіны
Катэгорыя·Гісторыя Крыма
Катэгорыя·Керч
Катэгорыя·Скіфы
Катэгорыя·Археалогія ва Украіне