wd wp Пошук:

Хазары

Хаза́ры іўр.: כוזרים (Кузарым), араб. الخزر‎‎ (ал-Хазар), перс.: خزر (Хазар), грэч.: Χαζαροι (Хазарой), арм.: խազիր (Хазір), ст.-рус.: Козари, лац.: Chazari, Caziri, Gazari) † — саюз цюркамоўных, пераважна вандроўных плямёнаў, якія ў 1-м тыс. насялялі тэрыторыі Дагестана, Ніжняга Паволжа, Прыазоўя, Падоння і Крыма.

Пад назвай акацыры жылі ў стэпах Паўночнага Каўказа, упамінаюцца ў дакументах 5 ст. У 448 былі падпарадкаваныя правадыром гунаў Атылам. У 626630 актыўна ўдзельнічалі ў вайне цюркаў супраць Персіі. У гэты час у хазараў адбываўся распад родавых зносін і фармаванне класавага грамадства. У сярэдзіне 7 ст. узнікла самастойная дзяржава хазараў ― Хазарскі каганат. Пасля разгрому каганату кіеўскім князем Святаславам (965; гл.далей паход Святаслава) хазары перасталі існаваць як самастойныя плямёны.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Хазары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Цюркскія народы
Катэгорыя·Зніклыя народы Еўропы
Катэгорыя·Старажытныя народы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без назвы артыкула