wd wp Пошук:

Печанегі

Печане́гі — саюз цюркскіх плямёнаў, які існаваў у 8—11 ст.

Печанегі спачатку размяшчаліся на тэрыторыі паміж Аральскім морам і Волгай; займаліся качавой жывёлагадоўляй. У канцы 9 ст. пад націскам хазараў і агузаў перасяліліся ў стэпы Паўночнага Прычарнамор’я ад нізоўяў Дона да Дуная. У 10 ст. падзяляліся на 8 плямёнаў, кожнае з якіх складалася з 5 родаў. На чале плямёнаў стаялі «вялікія князі», на чале родаў ― «малыя князі». У гэты час у печанегаў распадаўся першабытнаабшчынны лад, складваліся феадальныя адносіны. Візантыя часта выкарыстоўвала печанегаў у войнах супраць венграў, балгараў і Русі (915, 920, 968, 972, 988997). У 1036 печанегі былі разбіты кіеўскім князем Яраславам, у сяр. 11 ст. яны адышлі да Карпат і Дуная, часткова перасяліліся ў Венгрыю і Балгарыю, часткова ўвайшлі ў склад полаўцаў, часткова аселі на рускіх землях і аславяніліся.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Зніклыя народы Еўропы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Зніклыя народы Азіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без аўтара