wd wp Пошук:

Катрын Дэнёў

Катрын Дэнёў[5] (фр.: Catherine Deneuve [katʁin dəˈnœv], народжаная Катрын Фаб’ен Дарлеак, фр.: Catherine Fabienne Dorléac 22 кастрычніка 1943) — выбітная французская актрыса

, якую некаторыя называюць «апошняй мегазоркай Францыі».

Катрын Дэнёў набыла статус зоркі пасля канскага трыумфу музычнага фільма «Шэрбурскія парасоны» (1964). У наступным годзе выканала галоўную ролю ў псіхалагічным трылеры Рамана Паланскі «Агіда» — першым англамоўным фільме знакамітага рэжысёра.

Пасля гібелі ў 1967 годзе сястры, кінаактрысы Франсуаз Дарлеак, Катрын Дэнёў зноў прыцягнула да сябе ўвагу публікі і прэсы, у тым ліку і як удзельніца кінадуэта ў фільме «Дзяўчаты з Рашфора» (рэжысёр Жак Дэмі), у якім яны згулялі сясцёр Дэльфін і Саланж Гарн’е.

У наступныя гады ўмацавала рэпутацыю вядучай французскай актрысы, працуючы з такімі рэжысёрамі, як Луісам Буньюэлем («Трыстана», 1970) і Франсуа Труфо («Апошняе метро», 1980). Адной з яе самых смелых работ быў фільм Буньюэля «Дзённая прыгажуня» (1967).

Нягледзячы на неаднаразовыя запрашэнні ў Галівуд, Дэнёў засталася вядомай аўдыторыі ў Штатах пераважна як гераіня ролікаў, якія рэкламуюць парфумерную прадукцыю, і адной з вампіраў з культавага фільма «Голад» (1983).

Поспех спадарожнічаў Дэнёў і ў наступныя гады. Крытыкі асабліва добразычліва ўспрынялі яе ролю ў драме «Індакітай» (1992), які ганараваўся прэміі «Оскар» за лепшы замежны фільм. У 2002 г. вельмі пахвальныя водгукі атрымала карціна Франсуа Азона «Восем жанчын», а за два гады да гэтага «Залатая пальмавая галіна» была прысуджана іншаму фільму з удзелам Дэнёў — «Танцорка ў цемры» Ларса фон Трыера.

Зноскі

  1. Catherine Deneuve // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Catherine Deneuve // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118677748 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  5. Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.352.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 кастрычніка
Катэгорыя·Актрысы Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры французскага Ордэна Сельскагаспадарчых заслуг
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Актрысы XXI стагоддзя
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Кубак Вальпі»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сезар» найлепшай актрысе
Катэгорыя·Актрысы XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта