wd wp Пошук:

Квенцін Таранціна

Квенцін Джэром Таранціна (англ.: Quentin Jerome Tarantino, нарадзіўся 27 сакавіка 1963, Ноксвіл, штат Тэнесі, ЗША) — амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр

, кінапрадзюсар і кінааператар. Сусветную вядомасць набыў пасля карціны «Крымінальнае чытво» (1994), якая прынесла яму «Залатую пальмавую галіну» Канскага кінафестывалю, а таксама прэміі «Оскар» і «Залаты глобус» за найлепшы сцэнарый.

Біяграфія

Нарадзіўся 27 сакавіка 1963 у Ноксвіле, штат Тэнесі. Маці назвала яго Квінтам у гонар каўбоя з папулярнага серыяла таго часу з Клінтам Іствудам, але пазней Таранціна змяніў імя на Квенцін, бо, мусіць, не пераняў ад маці любові да гэтага фільма. Выхадзец са звычайнай беднай сям’і амерыканскага Поўдня, Квенцін Таранціна не меў ніякіх прэтэнзій на акцёрскую прафесію, аднак моцна любіў кіно.

Пасля заканчэння школы, Квенцін Таранціна працаваў у пункце відэапракату, які і паслужыў яму школай для вывучэння кіно. У адрозненне ад «архіўных пацукоў» папярэдняга пакалення, якія вывучалі кіно ў фільматэках, з кіно Таранціна знаёміўся дзякуючы тэлевізару. Гэта і вызначыла яго пераважную цікавасць да сюжэту і падзейных элементаў жанра, у той час як эстэты вялікага экрана былі зачараваны перадусім мантажом, атмасферай кадра і дэталямі.

Таранціна пачаў з напісання сцэнарыяў, затым у 1992 годзе зняў уласны фільм, «Шалёныя псы». Фільм, які па-новаму падыходзіў да суадносінаў дыялогу і дзеяння, прыцягнуў да рэжысёра-пачаткоўца ўсеагульную ўвагу. Пасля гэтага спачатку ў ход пайшлі Таранцінавы сцэнарыі, а потым яго самога пачалі запрашаць здымацца ў эпізадычных ролях. Гэты злосны з выгляду чалавек з носам, як у качкі, глыбока пасаджанымі вачамі і крыху высунутым падбародкам, натуральна, не выклікаў у гледача тых самых пачуццяў, што акцёры накшталт Тома Круза. Квенцін Таранціна ва ўласных фільмах і ў фільмах сваіх сяброў зазвычай іграе непрыемных персанажаў, псіхапатаў і раздражнёных неўрастэнікаў накшталт меншага з братоў Гэка ў фантасмагарычным фільме жахаў Роберта Радрыгеза «Ад захаду да золку». Тым не менш, на экране Квенцін Таранціна выглядае досыць натуральна, хоць, зразумела, фільмы з яго ўдзелам — гэта перадусім практыкаванні ў жанравым кіно.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Quentin Tarantino // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Quentin Tarantino // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Прэса

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Кінааператары ЗША
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тэнесі
Катэгорыя·Кінарэжысёры ЗША
Катэгорыя·Кінапрадзюсары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кінааператары паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцэнарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Незалежны дух»
Катэгорыя·Акцёры ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцэнарысты ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы Квенціна Таранціна
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі BAFTA
Катэгорыя·Кінапрадзюсары ЗША