wd wp Пошук:

Джэб Буш

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Буш.

Джон Эліс (Джэб) Буш (англ.: John Ellis “Jeb” Bush; нар. 11 лютага 1953, Мідлэнд, Тэхас) — амерыканскі палітык, рэспубліканец, 43-і губернатар Фларыды. Сын 41-га прэзідэнта ЗША Джорджа Буша і Барбары Буш, малодшы брат 43-га прэзідэнта ЗША Джорджа Уокера Буша.

Перад пачаткам палітычнай кар’еры кіраваў сямейным бізнесам у Тэхасе. У 1998 годзе быў абраны на пасаду губернатара Фларыды, на другі тэрмін быў пераабраны ў 2002 годзе. Пасля заканчэння губернатарскіх паўнамоцтваў увайшоў у савет дырэктараў праграм па ахове здароўя фонду Tenet Healthcare. Пазней удзельнічаў у кіраўніцтве банка Lehman Brothers.

Джэб Буш заснаваў інвестыцыйную фірму, офіс якой размешчаны ў Корал Гейблс, Фларыда. У красавіку гэтага года фірма Джэба Буша (прыватны фонд прамых інвестыцый) пад назвай Britton Hill Holdings LLC выкарыстала падтрымку з боку кітайскага кангламерату з мэтай набыцця долі ў транспартным стартапе ў Стэмфардзе, Канектыкут.

16 снежня 2014 г. Буш абвясціў пра свой намер балатавацца на пасаду Прэзідэнта ЗША, адмовіўшыся ад кіруючых пастоў ў палітычных, грамадскіх і камерцыйных арганізацыях.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Jeb Bush // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.bloomberg.com/news/2013-04-12/midland-counts-on-53-story-tower-as-oil-again-buoys-texas.html
  4. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  5. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Тэхаскага ўніверсітэта ў Осціне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тэхасе
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных