wd wp Пошук:

Садам Хусейн

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Садам Хусейн Абд аль-Маджыд ат-Цікрыці (28 красавіка 1937, Аль-Ауджа, Салах-эд-Дзін — 30 снежня 2006, раён Казімія, Багдад) — іракскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэзідэнт Ірака (1979—2003), прэм’ер-міністр Ірака (1979—1991 і 1994—2003), генеральны сакратар іракскага аддзялення партыі Баас, старшыня Савета рэвалюцыйнага камандавання, маршал (1979).

Біяграфічныя звесткі

Скончыў універсітэт аль-Мустансірыя (Багдад). 3 1956 у Партыі арабскага сацыялістычнага адраджэння (Баас), член (з 1963), намеснік старшыні (з 1969), старшыня (з 1979) яе Рэгіянальнага камандавання ў Іраку. Пасля няўдалага замаху ў 1959 на прэзідэнта А. Касема эмігрыраваў. Пасля прыходу Баас да ўлады (люты 1963) вярнуўся ў Ірак, калі ўлада Баас была скінута (лістапад 1963), зняволены ў турму. Удзельнік дзяржаўнага перавароту (ліпень 1968), які зноў прывёў да ўлады Баас і яе лідара А. Х. аль-Бакра (дзядзьку С. Xусейна). 3 лістапада 1969 віцэ-прэзідэнт Ірака і намеснік старшыні Савета рэвалюцыйнага камандавання (СРК). У 1979 адхіліў аль-Бакра ад улады і сам стаў прэзідэнтам Ірака і старшынёй СРК. Дзякуючы велізарным даходам ад экспарту нафты ажыццявіў масштабныя рэформы, зрабіў ўзровень жыцця ў Іраку адным з самых высокіх на Блізкім Усходзе.

У 1980 годзе развязаў спусташальную вайну з Іранам, якая доўжылася да 1988 года. У ходзе вайны Садам Хусейн ажыццявіў аперацыю «Анфаль» супраць курдаў, падчас якой яго войска ўжыла хімічную зброю. У жніўні 1990 здзейсніў агрэсію супраць Кувейта, што прывяло да Кувейцкага крызісу (1990—91) і міжнародных санкцый супраць Ірака.

Скінуты ў красавіку 2003 года ў выніку ўварвання войскаў шматнацыянальнай кааліцыі на чале з ЗША і Вялікабрытаніяй і пасля пакараны па прысудзе Вярхоўнага суду Ірака праз павешанне.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118835300 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. http://news.bbc.co.uk/1/hi/world/middle_east/6218485.stm

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Нарадзіліся ў правінцыі Салах-эд-Дзін
Члены сям’і Садама Хусейна
Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ізабелы Каталічкі
Памерлі ў 2006 годзе
Пакараныя смерцю прэзідэнты
Нарадзіліся ў 1937 годзе
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Нарадзіліся 28 красавіка
Садам Хусейн
Часовы орган кааліцыі
Кавалеры ордэна «Стара Планіна»
Прэзідэнты Ірака
Выпускнікі Каірскага ўніверсітэта
Памерлі 30 снежня
Памерлі ў Багдадзе
Прэм’ер-міністры Ірака
Кавалеры Нацыянальнага ордэна Хасэ Марці
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Асобы