wd wp Пошук:

Вайна ў Персідскім заліве

Вайна ў Персідскім заліве (2 жніўня 1990 — 28 лютага 1991) — вайна паміж шматнацыянальнымі сіламі на чале з ЗША і Іракам за вызваленне і аднаўленне незалежнасці Кувейта. Канфлікт вядомы нябачаным раней у гісторыі размахам ужывання авіяўдараў, і, па меркаванні шматлікіх спецыялістаў, абазначыў новую эпоху ў ваенным мастацтве. Адзін з найболей вядомых ваенных канфліктаў другой паловы XX стагоддзя.

Прычыны i перадгiсторыя

Пасля заканчэння вайны з Іранам Ірак перажываў цяжкі эканамічны крызіс. Каб хоць як палепшыць фінансавы стан краіны, урад Садама Хусейна запатрабаваў ад сусудняга Кувейта кампенсацыі «страт» у 2,4 млрд долараў за незаконную здабычу нафты з радовішча Румайла; спісання запазычанасці па пазыках, атрыманых ад Кувейта падчас ірана-ірацкай вайны (17 млрд дол.); саступкі або здачы ў арэнду астравоў Варба і Бубіян. Вядома, патрабаванні былі адхіленыя[6]. Тым часам у самім Іраку вылучылі тэорыю, што Кувейт з’яўляецца штучным дзяржавай, якая заснаваная брытанскімі каланізатарамі на тэрыторыі iракскага ўзбярэжжа[4]. У Багдадзе пачалі падрыхтоўку да ўварвання, мяркуючы, што цяпер, таксама як і ў час вайны з Іранам, ЗША падтрымаюць іх альбо зоймуць нейтральную пазіцыю[7].

Храналогiя

Інфармацыйны агляд

Іракская прапаганда падавала вайну як «аказанне дапамогі народу, які паўстаў супраць кувейцкага рэжыму», і вяртанне «спрадвечна іракскіх зямель, адабраных брытанскімі каланізатарамі»[9]. У Багдадзе абапіраліся на той факт, што раней кувейцкая тэрыторыя з’яўлялася часткай Асманскага Ірака, але пазней англічане адабралі рэгіён у асманаў[10]. Прапаганда ў ЗША, абапіраючыся на негатыўны інфармацыйны вопыт вайны ў В’етнаме, увяла жорсткі кантроль над сродкамі масавай інфармацыі, якія асвятлялі гэтыя падзеі, выкарыстоўваючы канфлікт як своеасаблівую піяр-кампанію[11].

Наступствы

Пасля вайны С. Хусейн яшчэ застаўся пры ўладзе, здушыў паўстанне курдаў на поўначы і шыітаў на поўдні. Войскі кааліцыі працягвалі ажыццяўляць патруляванне Ірака, між тым як ірацкі лідар імкнуўся вызваліцца ад кантролю замежных войскаў. Новы віток ваеннага канфлікту, які прывёў да звяржэння Садама Хусейна i акупацыi краiны, адбыўся ў 2003 годзе[4].

Зноскі

  1. Gulf War Coalition Forces (Latest available) by country www.nationmaster.com (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2013. Праверана 13 верасня 2007.
  2. Hersh, Seymour (2005). Chain of Command. Penguin Books. p. 181. https://archive.org/details/chainofcommand0000hers.
  3. August 2007 GWVIS Report (нявызн.) (30 сентября 2007 года).
  4. 1 2 3 Война в Персидском заливе
  5. Carl Conetta. The Wages of War: Iraqi Combatant and Noncombatant Fatalities in the 2003 Conflict Архівавана 12 студзеня 2009.
  6. ВОЙНА В ПЕРСИДСКОМ ЗАЛИВЕ(недаступная спасылка)
  7. Friedman, Alan. Spider’s Web: The Secret History of How the White House Illegally Armed Iraq, Bantam Books, 1993.
  8. PBS’ Gulf War Timeline
  9. Разведопрос: Борис Юлин про Исламское государство(недаступная спасылка) (Здесь ошибочно говорится, что Кувейт был отделён после Первой мировой, но это произошло ещё в XIX веке)
  10. (недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Войны Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вайна ў Персідскім заліве
Катэгорыя·Войны Саудаўскай Аравіі
Катэгорыя·Войны Сірыі
Катэгорыя·Войны Францыі
Катэгорыя·Канфлікты 1990 года
Катэгорыя·Войны ЗША
Катэгорыя·Войны Ізраіля
Катэгорыя·Канфлікты 1991 года
Катэгорыя·Войны Егіпта
Катэгорыя·Войны XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Войны Ірака
Катэгорыя·Войны Аргенціны