wd wp Пошук:

Джон Ліндлі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Ліндлі. Джон Ліндлі (Ліндлей) (англ.: John Lindley; 17991865) — англійскі батанік, садоўнік, знаўца сямейства архідных (Orchidaceae).

З 1829 па 1860 гады быў прафесарам батанікі ў Лонданскім універсітэце.

На працягу 40 лёт быў сакратаром Лонданскага таварыства садоўніцтва.

Раннія гады

Нарадзіўся ў мястэчку Old Catton(англ.) бел., размешчаным недалёка ад Норвіча, і быў адным з чатырох дзяцей Джорджа і Мэры Ліндлі. Яго бацька быў уладальнікам пладовага гадавальніка, аднак, садаводчае прадпрыемства не прыносіла дастатковага прыбытку і сям’я жыла вельмі сціпла. Джон з юнацкасці дапамагаў бацьку ў садзе і займаўся зборам палявых кветак у наваколлях Норвіча. Адукацыю атрымаў у гімназіі Норвіча (Norwich School). Сям’я не магла падтрымаць яго паступленне ва ўніверсітэт і ў 1815 годзе ён стаў агентам бельгійскай фірмы па гандлі насеннем у Лондане.

У гэты перыяд ён знаёміцца з Уільямам Гукерам, які дапамог яму заняць месца асістэнта ў гербарыі Джозефа Банкса.

Шлях у навуцы

Сваю навуковую дзейнасць пачаў ён выданнем (у 1820 годзе) манаграфіі руж («Rosarum Monographia», з 19 табліцамі), у наступным годзе пачаў друкаваць «Collectanea Botanica» (I—VIII).

Ліндлі спачатку прыняў сістэму класіфікацыі раслін Дэкандоля, але потым у працы The vegetable Kingdom, грунтуючыся на новых пошуках, прапанаваў сваю класіфікацыю, якая складала ў сабе 7 класаў, 56 спалучэнняў, ці пераходных злучальных груп, і 303 сямействы. Пад імем «караняродных» (Rhizogenes) Ліндлі згрупаваў паразітуючыя бесхларафілавыя расліны; пад «сеткаватымі» (Dictyogenes) сабраў тыя з аднадольных, якія па лісцю і знешняму выгляду маюць падабенства з двухдольнымі; нарэшце, голанасенныя, ці хвойныя (Gymnospermes), пераназваў у Gymnogenes (галародныя).

За час навуковай дзейнасці ім было апісана некалькі тысяч відаў раслін[6].

Батанічныя ілюстрацыі з прац Ліндлі:
1. Papaver bracteatum Lindl. з кнігі «Collectanea botanica», 1821
2. Verticordia nitens (Lindl.) Endl. з артыкула «A sketch of the vegetation of the Swan River Colony», 1839
3. тыпы кветак, малюнак з кнігі «An introduction to botany», 1835

Друкаваныя працы

Lindleya mespiloides H.B.K. Батанічная ілюстрацыя з кнігі Гумбальта, Банплана і Кунта «Nova genera et species plantarum…» Vol. 6, 1815—1825

У гонар і памяць

Карл Кунт у гонар Ліндлі назваў род раслін Ліндлея (Lindleya Kunth, nom. cons.)[7], які адносіцца да сямейства Ружовыя (Rosaceae).

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 John Lindley // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Lundy D. R. John Lindley // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. John Lindley // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. 1 2 Kindred Britain
  6. Гл. спасылку «Спіс таксонаў на сайце IPNI» у картцы сістэматыка
  7. Lindleya: інфармацыя на сайце IPNI(англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Памерлі ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Выкладчыкі Універсітэцкага каледжа Лондана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1799 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лютага
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1865 годзе
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Аўтары батанічных таксонаў
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Батанікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Памерлі 1 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных