wd wp Пошук:

Лінчэпінг

Лінчэпінг (шведск.: Linköping) — горад у Швецыі, прыкладна за 200 км на паўднёвы захад ад Стакгольма. Галоўны горад ландскапу Эстэргётланд і адміністрацыйны цэнтр аднайменнага лена. 97 500 жыхароў (2005). Авіяцыйная і тэлекамунікацыйная прамысловасць. Універсітэт. Горад быў заснаваны ў XII стагоддзі.

Выбітныя мясціны

Фантан Фолькунгаў у Лінчэпінгу Швецыя.

Да выбітных мясцінаў Лінчэпінгу належаць: Кафедральны сабор (XII ст.), царква Св. Лаўрэнція (Sankt Larskyrka), замак XIII ст., Вялікая плошча (Stora torget) з фантанам Фолькунгаў, працы Карла Мілеса. Сярод музеяў варта адзначыць Музей пад адкрытым небам Стары Лінчэпінг, дзе сабраны тыповыя для мясцовасці драўляныя пабудовы і пануе атмасфера XIX — пачатку XX стагоддзяў; Авіяцыйны; Музей лена Эстэргётланд, у якім ня толькі прадстаўлена гісторыя краю, але і творы знакамітых мастакоў (Альбрэхт Дзюрэр, Пер Хёрберг і іншыя).

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. Population in the country, counties and municipalities by sex and age 31/12/2009

Вонкавыя спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гарады Швецыі
Катэгорыя·Лінчэпінг
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта