wd wp Пошук:

Вілейская вобласць

Віле́йская во́бласць — адміністрацыйная адзінка ў складзе БССР, створаная пасля вяртання Заходняй Беларусі да Усходняй ў лістападзе 1939 года. Адміністрацыйны цэнтр — горад Вілейка. Першапачаткова ўключала 7 паветаў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вілейскай вобласці (студзень 1940)

У 1940 г. Вілейская вобласць складалася з 22 раёнаў:

  1. Астравецкі раён
  2. Ашмянскі раён
  3. Браслаўскі раён
  4. Відзскі раён
  5. Гадуцішскі раён
  6. Глыбоцкі раён
  7. Дзісенскі раён
  8. Докшыцкі раён
  9. Дунілавіцкі раён
  10. Ільянскі раён
  11. Крывіцкі раён
  12. Куранецкі раён
  13. Маладзечанскі раён
  14. Мёрскі раён
  15. Мядзельскі раён
  16. Пастаўскі раён
  17. Пліскі раён
  18. Радашковіцкі раён
  19. Смаргонскі раён
  20. Свянцянскі раён
  21. Свірскі раён
  22. Шаркаўшчынскі раён

Гісторыя

Існавала з 4 снежня 1939 г. па 20 верасня 1944 г. 20 верасня 1944 г. вобласць была перайменаваная ў Маладзечанскую вобласць, адміністрацыйны цэнтр вобласці быў перанесены ў Маладзечна.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Вілейкі
Катэгорыя·Былыя вобласці Беларусі
Катэгорыя·Гісторыя Мінскай вобласці
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гісторыя Гродзенскай вобласці
Катэгорыя·Гісторыя Віцебскай вобласці
Катэгорыя·З’явіліся ў 1939 годзе