wd wp Пошук:

Гадуцішскі раён

Гаду́цішскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940 годзе. Цэнтр — мястэчка Гадуцішкі.

Гісторыя

Гадуцішскі раён быў утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай вобласці, на тэрыторыі Заходняй Беларусі пасля яе ўз’яднання з БССР. Да ўтварэння раёна яго тэрыторыя была часткай Свянцянскага павета.

25 лістапада 1940 года раён быў скасаваны ў сувязі з перадачай часткі яго тэрыторыі Літоўскай ССР. Частка тэрыторыі, якая адышла да Літвы, увайшла ў склад Швянчоніскага павета; частка, якая засталася ў БССР (7 сельсаветаў — Камайскі, Магунскі, Навасёлкаўскі, Оцкавіцкі, Палескі, Радуцкі, Старчунскі), была перададзена ў склад Пастаўскага раёна.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Гісторыя Пастаўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Гадуцішскі раён
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных