wd wp Пошук:

XII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур

XII Рэспубліка́нскі фестыва́ль нацыяна́льных культу́ркультурна-масавае мерапрыемства, якое адбывалася з 1 па 3 чэрвеня 2018 года ў беларускім Гродне.[1] У ім узялі удзел каля двух тысяч чалавек, якія прадставілі 40 нацыянальнасцяў.[2] Фестываль наведалі больш за 120 тысяч гасцей і гледачоў, таксама замежных, чаму паспрыяў бязвізавы рэжым з краінамі ЕС.[3]

Адкрыццё і мерапрыемствы

Галоўная сцэна фестывалю на плошчы Савецкай, Гродна.

Фестываль з’яўляецца фінальнай часткай мерапрыемстваў; лаўрэаты-удзельнікі рэспубліканскага фестывалю вылучаліся цягам года на абласных аглядах.[4][5]

Да афіцыйнага адкрыцця фестывалю адбылася ўрачыстая прэзентацыя помніка Давыду Гарадзенскаму каля Новага замку.[6] Пачаўся фестываль шэсцем удзельнікаў увечары 1 чэрвеня ад плошчы Леніна да плошчы Савецкай, дзе адбылася цырымонія адкрыцця. Удзел у ёй прынялі прадстаўнікі 35 нацыянальнасцей.[7] Адкрыццё фестывалю прадугледжвала канцэрт зорак беларускай эстрады і нумары нацыянальных грамадскіх аб’яднанняў. Кульмінацыяй стала 3D-mapping-show і феерверк.[8]

У рамках Фестывалю адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў  Рэспублiканскага конкурсу сярод журналiстаў i сродкаў масавай iнфармацыi на лепшае асвятленне пытанняў мiжнацыянальных i мiжканфесiянальных адносiн, мiжкультурнага дыялогу ў Рэспублiцы Беларусь i супрацоўнiцтва з суайчыннiкамi за мяжой.[9]

Падчас фестывалю адбыліся такія падзеі, як пасадка новых дрэў на Алеі сяброўства ў Каложскім парку, канцэрт арганнай музыкі ў Лютэранскай кірхе, паказ міжнацыянальных кінастужак на пляцоўцы кінатэатра «Красная зорка» пад адкрытым небам, футбольны матч паміж камандай старшыні Гродзенскага гарвыканкама і камандай прадстаўнікоў дыпламатычных місій, міжнародная літаратурная вечарына, выставы «Музей пад адкрытым небам» і «Вокны Фэсту».

У межах фестывалю адбыліся канцэрты ансамбляў «Песняры», «Белыя росы», «Банд’Эрос[ru]», кавер-гурта «TENИ», фальклорнага калектыва «Rozsutec» (Славацкая Рэспубліка), Ірыны Дарафеевай і іншых выканаўцаў.[10] На працягу ўсяго фестывалю на тэрыторыі Старога горада працавалі народныя майстры і рамеснікі.

Прэзентацыя нацыянальных падворкаў

Малдаўскі фестывальны падворак, вуліца Замкавая.
Літоўскі фестывальны падворак, вуліца Замкавая.

2 чэрвеня адбыліся культурныя мерапрыемствы на размешчаных уздоўж вуліц Замкавай, Савецкай, Ажэшка, плошчы Леніна і парку Жылібера 19 нацыянальных падворках дыяспар Беларусі:

Аўгустоўскі канал

Фестывальныя падзеі на Аўгустоўскім канале.

3 чэрвеня ўрачыстасці з нагоды фестывалю адбыліся на тэрыторыі Аўгустоўскага канала, каля шлюза Дамброўка[pl]. Мелі месца спаборніцтвы па скандынаўскай хадзьбе з перашкодамі, фестывальна-святочная прэзентацыя харэаграфічных гуртоў Гродзеншчыны і канцэрт мастацкіх калектываў аматарскай творчасці ўстаноў культуры Гродзенскага раёна. Працавалі выстаўкі майстроў-рамеснікаў, майстар-класы, гульнёвыя пляцоўкі, літаратурны падворак.

Зноскі

  1. Праграма мерапрыемстваў XII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне (нявызн.) (недаступная спасылка). Гродзенская праўда. Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2018. Праверана 7 мая 2018.
  2. У Гродне пройдзе XII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур (нявызн.). БелТА (1 чэрвеня 2018). Праверана 1 чэрвеня 2018.
  3. Новости Гродно. Открытие фестиваля национальных культур. 01.06.2018 на YouTube
  4. XII абласны фестываль нацыянальных культур (нявызн.) (недаступная спасылка). Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці. Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2018. Праверана 2 чэрвеня 2018.
  5. 25 лістапада ў Лідзе адбыўся адборачны абласны тур XII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур (нявызн.) (недаступная спасылка). Лiдскi раённы выканаўчы камітэт (17 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2020. Праверана 2 чэрвеня 2018.
  6. Праграма мерапрыемстваў XII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродна (нявызн.) (недаступная спасылка). Слонімскі Веснік. Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2018. Праверана 1 чэрвеня 2018.
  7. XII Фестываль нацыянальных культур: праграма мерапрыемстваў (нявызн.). Звязда (25 мая 2018). Праверана 26 мая 2018.
  8. XII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур (нявызн.). Hrodna Life. Праверана 26 мая 2018.(недаступная спасылка)
  9. Да XII Фестывалю нацыянальных культур у Гродна (нявызн.). Министерство информации Республики Беларусь. Праверана 1 чэрвеня 2018.(недаступная спасылка)
  10. В Гродно продолжается XII Республиканский фестиваль национальных культур(руск.) . Белтелерадиокомпания (2 чэрвеня 2018). Праверана 2 чэрвеня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Фестывалі паводле алфавіта
Катэгорыя·2018 год у Гродне
Катэгорыя·Музычныя фестывалі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур
Катэгорыя·Чэрвень 2018 года