wd wp Пошук:

Палесцінцы

Палесці́нцы (араб. الفلسطينيون‎‎, al-filasTīnīyyūn, іўр.: פלסטינים) або палесцінскія арабы — частка арабскага народа, якая пражывае ў Палесціне на Заходнім Беразе (West Bank), сектары Газа, Галілеі і ў Заіарданні). Агульная колькасць складае 9.6 млн чалавек (па стане на 2003 год), з іх 4.8 мільёнаў пражывае ў дыяспары[2].

Палесцінцы складаюць асноўную частку насельніцтва на тэрыторыі, кантралюемай Палесцінскай нацыянальнай адміністрацыяй (ПНА) (3,761 млн) і ў Іарданіі (1,9 млн). Акрамя таго, яны пражываюць у Ізраілі (1,54 млн) і астатніх дзяржавах блізкаўсходняга рэгіёна — Сірыі (573 тыс.), Ліване (405 425) і інш. Таксама існуюць іх шматлікія абшчыны ў некаторых амерыканскіх краінах — Чылі (500 тыс.)[3][4] , ЗША (67 842.), Гандурасе (54 тыс.), Бразіліі (50 тыс.) і інш.

Прытрымваюцца мусульманскага і хрысціянскага веравызнанняў.

Зноскі

  1. Palestinians grow by a million in decade Jerusalem post 02/09/2008
  2. Statistical Abstract of Palestine No. (5) Palestinian Central Bureau of Statistics
  3. descendientes de árabes en porcentajes.
  4. 500.000 mil descendientes de palestinos en Chile.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Народы і нацыянальнасці паводле алфавіта
Катэгорыя·Палесцінцы