wd wp Пошук:

Помнік Давыду Гарадзенскаму

Помнік Давыду Гарадзенскаму — помнік у Гродне Гродзенскай вобласці Беларусі. Прысвечаны вялікалітоўскаму палкаводцу і старосце гарадзенскаму Давыду Гарадзенскаму. Рзамешчаны побач з гродзенскімі замкамі на скрыжаванні вуліц Давыда Гарадзенскага і Замкавай.

Фундатарам помніка стаў заснавальнік мінскай фірмы «Хорс-Мотарс» родам з Краснасельскага Анатоль Анатольевіч Карабач. Таксама падтрымку аказвала Гродзенская праваслаўная епархія[1].

Задні фасад

Аўтарам помніка стаў скульптар Сяргей Аганаў, чый праект быў прызнаны найлепшым сярод трынаццаці[1]. На стварэнне помніка ў майстра сышло 3,5 месяца штодзённай працы. Гарадскія ўлады планавалі, што Давыда ўсталююць ля замкаў да Дня горада ў верасні 2017 года, але на той момант праца яшчэ не была гатовая[2].

Помнік Давыду Гарадзенскаму урачыста адкрыты 1 чэрвеня 2018 года ў прысутнасці прадстаўнікоў гарадскіх уладаў і міністра культуры Беларусі Юрыя Бондара[2].

Апісанне

Помнік складаецца з дзвюх частак: пастамента і самой скульптуры. Агульная вага разам з пастаментам складае каля 16 тон, вышыня складе 3,7 м. Скульптура выканана са светла-шэрага башкірскага граніту. Давыд Гарадзенскі адлюстраваны конна, развернуты целам і тварам у правы бок. У левай руцэ, прыціснуўшы да сэрца, князь трымае крыж Ефрасінні Полацкай, а ў правай — меч. Унізе — гарадзенскі замак часоў Вялікага Княства Літоўскага. На тыльным баку — шчыт і Каложская царква, побач з якой, паводле легенды, Давыд быў пахаваны[3].

На пастаменце надпіс: «Славутаму продку, сыну Св. Цімафея (Даўмонта) і Прп. Марфы, мужнаму абаронцу Айчыны са шчырай удзячнасцю ад нашчадкаў Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы і мецэната Карабача Анатолія Анатольевіча»[3].

Зноскі

  1. 1 2 У Горадню прывезьлі помнік Давыду Гарадзенскаму
  2. 1 2 У Гродне афіцыйна адкрылі помнік Давыду Гарадзенскаму ФОТЫ
  3. 1 2 У Горадні паставілі помнік Давыду Гарадзенскаму. ФОТА
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Помнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Давыд Гарадзенскі
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Замкавая вуліца (Гродна)
Катэгорыя·Творы Сяргея Аганава
Катэгорыя·2018 год у Гродне
Катэгорыя·Помнікі Гродна
Катэгорыя·Вуліца Давыда Гарадзенскага (Гродна)
Катэгорыя·З’явіліся ў 2018 годзе