wd wp Пошук:

Veronica anagalloides

Veronica anagalloides — аднагадовая ці шматгадовая травяністая расліна, від роду Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae).

Распаўсюджанне і экалогія

Заходняя Еўропа: Іспанія, Партугалія, Францыя (да вярхоўяў Луары на поўначы), Італія, астравы Міжземнага мора, Германія (да Франкфурта і Дрэздэна на поўначы), Аўстрыя, Чэхаславакія, Венгрыя, Румынія, Югаславія, Балгарыя, Грэцыя, Албанія; тэрыторыя былога СССР: галоўным чынам у стэпавай зоне, паўночная мяжа праходзіць праз вярхоўі Днястра, Дняпро ля Кіева, далей па лініі Варонеж — Камышын — Уральск — вярхоўі Эмбы(руск.) бел. — вярхоўі Ішыма — Каракаралінскія горы — возера Зайсан, паўднёвая мяжа праходзіць праз Паўночны Каўказ і паўночныя перадгор’і Цянь-Шаня і Паміра-Алая, на ўсход ад возера Зайсан ў межах тэрыторыі былога СССР не сустракаецца, як заноснае ў Прыморскім краі (возера Ханка); Азія: Ліван, Сірыя, Ізраіль, Турцыя (заходняя частка), Іран (Мазендаран і прылеглыя раёны), Кітай (Джунгарыя); Афрыка: Марока, Алжыр, Туніс (блізу Міжземнага мора), Егіпет (дэльта Ніла).

Расце на водмелях і наносах, у лесастэпавай, стэпавай і паўпустыннай зонах, на берагах вадаёмаў, як пустазелле па краі дарог, на выганах.

Таксанамія

Від Veronica anagalloides ўваходзіць у род Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).

  яшчэ 21 сямейства (згодна Сістэме APG II)   яшчэ ад 300 да 500 відаў
       
  парадак Ясноткакветныя     род Крынічнік    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Трыпутнікавыя     від
Veronica anagalloides
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ 90 родаў  
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Крынічнік
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай