wd wp Пошук:

T-кварк

t-кварк (скарачэнне ад топ-кварк[1] англ.: top-quark), ці праўдзівы кварк (англ.: truth quark) — кварк трэцяга пакалення, мае зарад +(2/3) е. Маючы масу 173,1 ± 1,3 ГэВ/c² [2], ён з’яўляецца самым масіўным сярод усіх часціц Стандартнай Мадэлі; яго маса блізкая да масы ядра рэнію. Час жыцця t-кварка складае 5×10-25 с, у 20 разоў менш за часавыя маштабы моцнага ўзаемадзеяння. З-за кароткага часу жыцця ён не паспявае пасля ўзнікнення адранізавацца (стаць часткай адрона) і паводзіць сябе як «голы» кварк; такім чынам, не існуе адронаў, якія ўтрымілівалі б валентны t-кварк (віртуальныя t-кваркі, строга кажучы, прысутнічаюць у любым адроне). Распадаецца амаль заўсёды на b-кварк і W-базон (слабы распад); каля 9 % распадаў адбываюцца з выпраменьваннем лёгкага зараджанага лептона (электрона ці мюона) і адпаведнага нейтрына. Распад з вылетам цяжкага τ-лептона пакуль не назіраўся з дастаткова значнай статыстыкай. Электрамагнітныя каналы распаду заглушаны (радыяцыйны распад у лягчэйшыя u- ці c-кварк па рэакцыях тγu, т→ γc не выяўлены, эксперыментальная імавернасць такіх рэакцый меншая чым 0,6 %). Аналагічныя слабыя рэакцыі з вылетам замест фатона Z-базона (tZ0u, tZ0c) прадказаны, але дакладна пакуль не назіраліся (імавернасць меншая за 14 %). Распад t-кварка за кошт моцнага ўзаемадзеяння забаронены.

Быў адкрыты ў 1995 годзе ў эксперыментах на калайдары Тэватрон у амерыканскай лабараторыі Фермілаб калабарацыямі CDF[3] і D0[4]. Да запуску Вялікага адроннага калайдара Теватрон быў адзіным у свеце эксперыментальным комплексам, дзе магла нарадзіцца пара t-кваркаў. Энергія сутыкнення пратон-антыпратоннай пары ў сістэме цэнтра мас на гэтым паскаральніку роўная 1,96 ТэВ. Пры такой энергіі пары t-кварк + t-антыкварк нараджаюцца з сячэннем каля 7 пікабарн, што супадае з прадказаннем Стандартнай Мадэлі (6,7—7,5 пікабарн для масы t-кварка 175 ГэВ/c²).

Адкрыццё t-кварка канчаткова пацвердзіла рэальнасць кваркаў, закрыўшы нявырашаную праблему фізікі аб іх нерэальнасці[5].

Гл. таксама

Зноскі

  1. FAQ: Топ-кварк 7 фактов о наиболее массивной частице Стандартной модели
  2. Tevatron Electroweak Working Group, Top Subgroup
  3. F. Abe et al. (1995). “Observation of Top Quark Production in ppbar Collisions with the Collider Detector at Fermilab”. Physical Review Letters 74 (14): 2626–2631. doi:10.1103/PhysRevLett.74.2626. PMID 10057978. Bibcode1995PhRvL..74.2626A.
  4. S. Abachi et al. (1995). “Search for High Mass Top Quark Production in ppbar Collisions at s½ = 1.8 TeV”. Physical Review Letters 74 (13): 2422–2426. doi:10.1103/PhysRevLett.74.2422. Bibcode1995PhRvL..74.2422A.
  5. Жарче Солнца(нявызн.). Конфайнмент и реальность кварков. Лента.Ру (28 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2014. Праверана 26 студзеня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Стандартная мадэль
Катэгорыя·Кваркі