wd wp Пошук:

Стандартная мадэль

Стандартная мадэль элементарных часціц

Стандартная мадэль — тэарэтычная канструкцыя ў фізіцы элементарных часціц, якая апісвае электрамагнітнае, слабае і моцнае ўзаемадзеянне ўсіх элементарных часціц. Стандартная мадэль не з’яўляецца тэорыяй усяго, бо не апісвае цёмную матэрыю, цёмную энергію і не ўключае ў сябе гравітацыю. Эксперыментальнае пацвярджэнне існавання прамежкавых вектарных базонаў у сярэдзіне 80-ых гадоў завяршыла пабудову Стандартнай мадэлі і яе прыняцце як асноўнай. Неабходнасць нязначнага пашырэння мадэлі ўзнікла ў 2002 годзе пасля выяўлення нейтрынных асцыляцый, а пацвярджэнне існавання базона Хігса ў 2012 годзе завяршыла эксперыментальнае выяўленне прадказаных Стандартнай мадэллю элементарных часціц.

Палажэнні

Стандартная мадэль заснавана на наступных палажэннях:

8 глюонаў для моцнага ўзаемадзеяння (група сіметрыі SU(3)); 3 цяжкія калібровачныя базоны (W+, W−, Z0) для слабага ўзаемадзеяння (група сіметрыі SU(2)); адзін фатон для электрамагнітнага ўзаемадзеяння (група сіметрыі U(1)).

У сувязі з тым, што выяўлены нейтрынныя асцыляцыі, стандартная мадэль мае патрэбу ў пашырэнні, якое ўводзіць дадаткова 3 масы нейтрына і як мінімум 4 параметры PMNS-матрыцы змешвання нейтрына, аналагічныя CKM-матрыцы змешвання кваркаў, і, магчыма, яшчэ 2 параметра змешвання, калі нейтрына з’яўляюцца маяранаўскімі часціцамі[ru]. Таксама ў лік параметраў стандартнай мадэлі часам уводзяць вакуумны вугал квантавай хромадынамікі. Характэрна, што матэматычная мадэль з наборам з 20 з невялікім лікаў здольная апісаць вынікі мільёнаў праведзеных да цяперашняга часу ў фізіцы эксперыментаў[1].

Зноскі

  1. Роман Парпалак. История развития теоретической физики высоких энергий (нявызн.) (недаступная спасылка) (20 июня 2011 года). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2019. Праверана 23 ліпеня 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Фізіка элементарных часціц