wd wp Пошук:

Антыпратон

Антыпратон — антычасціца ў адносінах да пратона. Мае адмоўны электрычны зарад і адмоўны барыённы лік, іншыя ўласцівасці супадаюць з уласцівасцямі пратона. Упершыню адкрыты ў 1955 годзе на паскаральніку пратонаў у Каліфарнійскім універсітэце у Берклі. Вынікі былі апублікаваныя ў часопісе Phys. Rev.[1], а сама праца прынесла яе аўтарам Нобелеўскую прэмію па фізіцы за 1959 год.

Антыпратоны могуць нараджацца ў высокаэнергетычных сутыкненнях нуклонаў з даволі высокай імавернасцю. У цяперашні час антыпратоны атрымліваюць у вялікіх колькасцях і выкарыстоўваюць для пратон-антыпратонных калайдараў. Акрамя таго, антыпратоны назіраюцца і ў касмічных прамянях.

Узаемадзеянні пратонаў з антыпратонамі

Кулонаўскае прыцягненне паміж пратонамі і антыпратонамі магло б, у прынцыпе, прыводзіць да ўтварэння іх звязанага стану, аналагічнага пазітронію. Аднак, нягледзячы на шматгадовыя даследаванні, пераканаўчых доказаў існавання гэтага звязанага стану пакуль няма. У 2009 годзе калабарацыя BES у Пекіне прадставіла дадзеныя, якія можна інтэрпрэтаваць і як праяву звязанага стану пратона і антыпратона (гл. падрабязнасці на старонцы[2]). Гэтыя вынікі пакуль абмяркоўвацца навуковай супольнасцю.

Як любая іншая антычасціца, антыпратон можа анігіліраваць. Эксперыментальныя даследаванні паказваюць, што анігіляцыя нізкаэнергетычных пратонаў і антыпратонаў ідзе з утварэннем 4-5 пі-мезонаў. Пры высокіх энергіях імавернасць анігіляцыі пратона і антыпратона паніжаецца, і сячэнне гэтага працэсу прыбліжаецца да сячэння працэсу сутыкнення пратона з пратонам, згодна з тэарэмай Памеранчука.

Антыпратон анігіліруе таксама і з нейтронамі.

Зноскі

  1. Phys. Rev. 100, 947—950 (1955) Архівавана 11 студзеня 2012.
  2. Текущие открытия в ФЭЧ: связанные состояния протона и антипротона(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Элементарныя часціцы
Катэгорыя·Антырэчыва
Катэгорыя·Барыёны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі