wd wp Пошук:

Электрамагнітнае выпраменьванне

Электрамагні́тныя хва́лі (ці электрамагні́тнае выпраме́ньванне) — узбурэнні (ваганні) электрамагнітнага поля, якія распаўсюджваюцца ў прасторы з канечнай скорасцю (гл. фазавая скорасць).

Існаванне электрамагнітных хваль прадказаў М. Фарадэй у 1832, Дж. К. Максвел у 1865 тэарэтычна даказаў, што электрамагнітныя ваганні распаўсюджваюцца ў вакууме са скорасцю святла, а Г. Герц у 1888 эксперыментальна пацвердзіў іх існаванне.

Электрамагнітныя хвалі, акрамя некаторых спецыяльных выпадкаў, — папярочныя хвалі[ru]: у кожным пункце поля электрамагнітнай хвалі вектары напружанасці электрычнага поля

E →

{\displaystyle {\vec {E}}}

\{\displaystyle \{\vec \{E\}\}\} і магнітнай індукцыі

B →

{\displaystyle {\vec {B}}}

\{\displaystyle \{\vec \{B\}\}\} узаемаперпендыкулярныя, і плоскасці іх ваганняў перпендыкулярныя да напрамку скорасці іх распаўсюджвання.

Скорасць распаўсюджання электрамагнітных хваль (скорасць святла) залежыць ад асяроддзя. У вакууме яна складае 299 792 458 м/с.

Заканамернасці ўзнікнення і распаўсюджвання электрамагнітных хваль апісваюцца ўраўненнямі Максвела.

Найважнейшай характарыстыкай электрамагнітнага выпрамянення з’яўляецца яго частата. У залежнасці ад частаты ваганняў (або даўжыні хвалі ў вакууме) адрозніваюць: аптычнае выпрамяненне, гама-выпрамяненне, радыёхвалі і інш. (гл. шкала электрамагнітных хваль).

Перанос энергіі электрамагнітнай хвалі характарызуецца вектарам Пойнтынга[ru].

На мяжы падзелу двух асяроддзяў адбываецца адбіццё і пераламленне электрамагнітных хваль, а пры іх распаўсюджванні ў асяроддзі магчымы з’явы дысперсіі, дыфракцыі, інтэрферэнцыі, а таксама паглынання і рассеяння хваль.

Шкала электрамагнітных хваль

Назва дыяпазонаДаўжыня хвалі, λЧастата, νКрыніцы
РадыёхваліЗвышдоўгіябольш за 10 кмменш за 30 кГцАтмасферныя і магнітасферныя з’явы. Радыёсувязь.
Доўгія 10 км — 1 км30 кГц — 300 кГц
Сярэднія1 км — 100 м300 кГц — 3 МГц
Кароткія100 м — 10 м3 МГц — 30 МГц
Ультракароткія10 м — 1 мм30 МГц — 300 ГГц
Інфрачырвонае выпраменьванне1 мм — 780 нм300 ГГц — 429 ТГцВыпраменьванне малекул і атамаў пры цеплавых і электрычных уздзеяннях.
Бачнае выпраменьванне780—380 нм429 ТГц — 750 ТГц
Ультрафіялетавае выпраменьванне380 нм — 10 нм 7,5×1014 Гц — 3×1016 ГцВыпраменьванне атамаў пад уплывам паскораных электронаў.
Рэнтгенаўскае выпраменьванне10 нм — 5 пм3×1016ГЦ — 6×1019 ГцАтамныя працэсы пры ўздзеянні паскораных зараджаных часціц.
Гама-выпраменьваннеменш за 5 пмбольш за 6×1019 ГцЯдзерныя і касмічныя працэсы, радыеактыўны распад.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Электрамагнітнае выпраменьванне
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Электрамагнітныя з’явы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Міхаіл Васільевіч Ламаносаў
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Радыебіялогія
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Оптыка