wd wp Пошук:

Слабае ўзаемадзеянне

Сла́бае ўзаемадзе́янне, ці сла́бае я́дзернае ўзаемадзе́янне — адно з чатырох фундаментальных узаемадзенняў у прыродзе. У прыватнасці, яно адказвае за бэта-распад ядра. Гэтае ўзаемадзеянне называецца слабым, бо два іншыя ўзаемадзеянні, істотныя для ядзернай фізікі, (моцнае і электрамагнітнае), характарызуюцца значна большай інтэнсіўнасцю. Аднак слабае ўзаемадзеянне значна мацнейшае за чацвёртае з фундаментальных узаемадзеянняў, гравітацыйнае. Слабае ўзаемадзеянне з’яўляецца кароткадзейным — яно праяўляецца на адлегласцях, значна меншых за памеры атамнага ядра (характэрны радыус узаемадзеяння 10−18 м). Стандартная мадэль фізікі элементарных часціц апісвае электрамагнітнае ўзаемадзеянне і слабае ўзаемадзеянне як розныя праявы адзінага электраслабага ўзаемадзеяння, тэорыю якога распрацавалі каля 1968 года Шэлдан Глэшаў, Абдус Салам і Стывен Вайнберг. За гэтую работу яны атрымалі Нобелеўскую прэмію па фізіцы за 1979 год.

Літаратура

Уводная літаратура

Спецыялізаваная літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Фундаментальныя ўзаемадзеянні
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Слабае ўзаемадзеянне
Фізіка элементарных часціц
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы