wd wp Пошук:

Opera

Іншая назва гэтага паняцця — «Опера»; гл. таксама іншыя значэнні.

Opera (бел.: О́пера) — вэб-браўзер і праграмны пакет для працы ў Інтэрнэце, які выпускаецца кампаніяй Opera Software. Распрацаваны ў 1994 годзе групай даследчыкаў з нарвежскай кампаніі Telenor. З 1995 года прадукт кампаніі Opera Software, утворанай аўтарамі першай версіі браўзера. Сумарная рыначная доля Opera і Opera Mobile у чэрвені 2011 года складала ▲2,98 %. Акрамя таго, доля Opera Mini складала ▼1,25 %[3].

Браўзер напісаны на мове праграмавання C++, мае высокай хуткасцю працы[4] і сумяшчальны з асноўнымі вэб-тэхналогіямі[5]. Адметнымі асаблівасцямі Opera доўгі час з’яўляліся шматстаронкавы інтэрфейс (сістэма ўкладак у акне праграмы) і магчымасць маштабавання адлюстроўваных дакументаў цалкам, разам з графікай; пасля гэтыя функцыі з’явіліся і ў іншых браўзерах. У Opera пашыраны функцыянальныя магчымасці выкарыстання мышы: акрамя стандартных спосабаў навігацыі прадугледжаны так званыя «жэсты мышшу». У сістэму бяспекі браўзера ўваходзяць: убудаваная абарона ад фішынгу; дадатковае кадзіраванне інфармацыйнага патоку пры працы са старонкамі, якія змяшчаюць запыты канфідэнцыйных звестак; магчымасць выдалення HTTP-Cookies, ачышчэнне гісторыі наведванняў адным клікам мышы, а таксама стартавая панэль «Speed Dial».

Апроч асноўных функцый браўзера, за час, якое прайшло з моманту з’яўлення пакета, у яго былі інтэграваны магчымасці паштовага/навінавага кліента Opera Mail, адраснай кнігі, кліента пірынгавай сеткі BitTorrent, агрэгатара RSS, кліента IRC, менеджара запамповак, WAP-браўзера, Opera Link, а таксама віджэты — графічныя модулі, заснаваныя на тэхналогіі HTML і працавальныя па-за акном браўзера.

Браўзер Opera партаваны пад мноства аперацыйных сістэм (уключаючы Microsoft Windows, Mac OS X, Linux, FreeBSD, Solaris, а таксама для мабільных платформаў на аснове Symbian, MeeGo, MeeGo WeTab, Java, Android, Windows Mobile, Windows 7, Apple iOS[6].

Доля Opera на сусветным рынку браўзераў значна саступае долям Internet Explorer, Mozilla Firefox, Chrome і Safari, і складае па розных крыніцах ад 2 да 4 %[3][7]. Але ў Еўропе доля рынка, займаная Opera, прыкметна вышэй сярэдняга паказчыку па свеце (ад 4 да 11 %)[8][9]. У першую чаргу гэта датычыцца некаторых краін СНД (Расія, Украіна, Беларусь, Казахстан,Узбекістан), дзе доля Opera дасягае 50 %[10][10][11][12][13]. Значна мацней пазіцыі Opera (у адмысловых рэдакцыях — Opera Mobile і Opera Mini[~ 1]) на рынку браўзераў для мабільных прылад: мабільных тэлефонаў, смартфонаў і КПК, дзе Opera грае дамінантную ролю дзякуючы тэхналогіі Small-Screen Rendering[14]. У гэтым сегменце рынка браўзер прадстаўлены версіямі для Windows Mobile, S60 і UIQ, а таксама для платформы Java ME. Opera прадусталявана на больш за 40 мільёнах мабільных тэлефонаў ва ўсім свеце[15].

Opera таксама адзіны браўзер для гульнявых сістэм Nintendo DS і Wii[16]. Некаторыя камп’ютарныя тэлепрыстаўкі таксама выкарыстоўваюць Opera.

Рухавічок Opera[17] (Presto) ліцэнзаваны Adobe і інтэграваны ў пакет Adobe Creative Suite (у прыватнасці, Presto выкарыстоўваецца ў Adobe GoLive і Dreamweaver)[18].

Opera для ПК і Opera Mini распаўсюджваюцца бясплатна з 2005 года, Opera Mobile — з 2010-га (бэта-версіі з 2009-га[19]).

Заўвагі

  1. Заўвага: Desktop-версію па ўмовах ліцэнзійнага пагаднення дазволена выкарыстоўваць толькі на настольных персанальных камп’ютарах і лэптопах

Крыніцы

  1. Opera 11.60 for Windows changelog (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2012. Праверана 2 студзеня 2012.
  2. Афіцыйны блог (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2012. Праверана 2 студзеня 2012. апошнія якія распрацоўваюцца версіі
  3. 1 2 Долевае выкарыстанне браўзераў, дыяграма за мінулы месяц(англ.) . Net Applications (10 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2011. Праверана 10 сакавіка 2011.
  4. Тэсты на хуткасць працы (англ.)  пераклад (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2012. Праверана 2 студзеня 2012. (руск.)
  5. Паведамленне ад 26 сакавіка 2008 года пра паспяховае праходжанне тэста Acid3 (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2012. Праверана 2 студзеня 2012.
  6. Opera Software(руск.)  (недаступная спасылка). Opera Software. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2013. Праверана 9 лютага 2008.
  7. Сусветная статыстыка браўзераў (нявызн.). StatCounter.com (1 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2011. Праверана 1 чэрвеня 2011.
  8. Долевае выкарыстанне браўзераў. Даныя па Еўропе за студзень 2009(англ.)  (недаступная спасылка). AT Internet Institute (17 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2009. Праверана 21 мая 2009.
  9. Еўрапейская статыстыка браўзераў (нявызн.). StatCounter.com (1 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2012. Праверана 1 чэрвеня 2011.
  10. 1 2 Расійская статыстыка браўзераў (нявызн.). StatCounter.com (1 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2012. Праверана 1 чэрвеня 2011.
  11. Справаздача: колькасць наведвальнікаў з рознымі браўзерамі (нявызн.). Liveinternet.ru. Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2012. Праверана 1 чэрвеня 2011.
  12. Статыстыка выкарыстання браўзераў (нявызн.) (недаступная спасылка). Mail.ru. Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2007. Праверана 16 кастрычніка 2009.
  13. Статыстыка выкарыстання браўзераў (нявызн.) (недаступная спасылка). SpyLog. Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2009. Праверана 16 верасня 2009.
  14. Сусветная статыстыка браўзераў мабільных прылад (нявызн.). StatCounter.com (1 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2012. Праверана 1 чэрвеня 2011.
  15. Mirko Zorz.. Інтэрв’ю з Крыстэнам Крогам, віцэ-прэзідэнтам Opera Software, якія адказваюць за тэхнічнае развіццё кампаніі (нявызн.) (недаступная спасылка) (13 жніўня 2007). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2012. Праверана 4 снежня 2007.
  16. A Web Revolution in the Living room: Opera partners with Nintendo to put browser on the Wii game console (нявызн.) (недаступная спасылка). Opera Software (10 мая 2006). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2008. Праверана 12 кастрычніка 2007.
  17. Рухавічок Presto ляжыць у аснове версій Opera 7.0 і вышэй
  18. Daniel Goldman.. Adobe renews deal with Opera to include browser in Adobe Creative Suite (нявызн.) (недаступная спасылка). Opera Watch (1 жніўня 2006). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2007. Праверана 9 лютага 2008.
  19. Opera Mobile 9.51 beta (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2012. Праверана 2 студзеня 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 1996 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Freeware
Катэгорыя·Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Браўзеры
Катэгорыя·BitTorrent-кліенты
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (пазначана ў Вікідадзеных: P373)
Катэгорыя·Браўзеры пад POSIX-сістэмы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне, напісанае на C++