wd wp Пошук:

BitTorrent

BitTórrent (літар. англ.: «бітавая плынь») — пірынгавы (P2P) сеткавы пратакол для кааператыўнага абмену файламі праз сеціва.

Файлы перадаюцца часткамі, кожны torrent-кліент, які атрымлівае (сцягвае) гэтыя часткі, адначасова аддае (зацягвае) іх іншым кліентам, што зніжае нагрузку і залежнасць ад кожнага кліента-крыніцы і забяспечвае надмер інфармацыі.

Пратакол быў створаны Брэмам Коэнам, які напісаў першы torrent-кліент «BitTorrent» на мове Python 4 красавіка 2001 года. Запуск першай версіі адбыўся 2 ліпеня 2001 года.

Існуе шмат іншых BitTorrent кліентаў для абмену файламі па пратаколе BitTorrent.

Файл метададзеных

Файл метададзеных з’яўляецца слоўнікам у фармаце bencode з пашырэннем .torrent. Змяшчае наступную інфармацыю:

Прынцып працы пратаколу

Прынцып працы BitTorrent: нагрузка на распаўсюдніка файла памяншаецца дзякуючы таму, што кліенты пачынаюць абменьвацца інфармацыяй адразу ж, нават калі файл не дацягнуты імі да канца.

Перад пачаткам сцягвання кліент падключаецца да трэкера па адрасе, пазначаным ў торэнт-файле, паведамляе яму свой адрас і хэш-суму торэнт-файла, на што ў адказ кліент атрымлівае адрасы іншых кліентаў, што сцягваюць або раздаюць гэты ж файл. Далей кліент перыядычна інфармуе трэкер пра развіццё працэсу і атрымлівае абноўлены спіс адрасоў. Гэты працэс завецца абвяшчэннем (анг. announce).

Кліенты злучаюцца адзін з адным і абменьваюцца кавалкамі файлаў без непасрэднага ўдзелу трэкера, які толькі захоўвае інфармацыю, атрыманую ад далучаных да абмену кліентаў, спіс саміх кліентаў і іншую статыстычную інфармацыю. Для эфектыўнай працы сеткі BitTorrent неабходна, каб як мага больш кліентаў былі здольныя прымаць уваходныя злучэнні. Няправільна настаўлены NAT або брандмаўэр могуць гэтаму перашкодзіць.

Пры далучэнні кліенты адразу абменьваюцца інфармацыяй пра наяўныя ў іх кавалкі. Кліент, які хоча сцягнуць кавалак (ліч), дасылае запыт і, калі другі кліент гатовы аддаваць, атрымлівае гэты кавалак. Пасля гэтага кліент правярае кантрольную суму кавалка. Калі яна супала з той, што запісана ў торэнт-файле, то кавалак лічыцца паспяхова сцягнутым, і кліент паведамляе ўсім далучаным пірам пра наяўнасць ў яго гэтага кавалка. Калі ж кантрольныя сумы адрозніваюцца, то кавалак пачынае сцягвацца ізноў. Некаторыя кліенты блакіруюць піры, якія дужа часта аддаюць некарэктныя кавалкі.

Такім чынам, аб’ём службовай інфармацыі (памер торэнт-файла і памер паведамленняў са спісам кавалкаў) непасрэдна залежыць ад колькасці, а значыць, і памеру кавалкаў. Таму пры выбары кавалка неабходна вытрымліваць баланс: з аднаго боку, пры вялікім памеры кавалка аб’ём службовай інфармацыі будзе менш, але ў выпадку памылкі праверкі кантрольнай сумы кліент мусіць сцягваць нанава больш інфармацыі. З іншага боку, пры малым памеры памылкі не вельмі важныя, бо неабходна зноў сцягваць меншы аб’ём, але затое памер торэнт-файла і паведамленняў пра наяўныя кавалкі робіцца больш.

Раздача

Пасля атрымання поўнага файла кліент пераходзіць у іншы рэжым працы, у якім ён толькі аддае змесціва раздачы (робіцца сідам). Далей сід перыядычна інфармуе трэкер пра змены стану торэнтаў (сцягванняў) і абнаўляе спісы IP-адрасоў.

Агульныя асаблівасці

Трэкер

Трэкер (англ.: tracker; /ˈtrækə(r)/) — спецыялізаваны сервер, які працуе па пратаколе HTTP. Трэкер патрэбны каб кліенты маглі знайсці адзін другога. Фактычна, на трэкеры захоўваецца IP-адрасы, уваходныя порты кліентаў і хэш-сумы, якія унікальным чынам ідэнтыфікуюць аб’екты, што ўдзельнічаюць у сцягваннях. Па стандарце, назва файлаў на трэкеры не захоўваюцца, і даведацца пра іх па хэш-сумах нельга. Аднак на практыцы трэкер часта апрача сваёй асноўнай функцыі выконвае і функцыю невялікага вэб-сервера. Такі сервер захоўвае файлы метазвестак і апісанні файлаў, падае статыстыку сцягванняў па розных файлах, паказвае бягучую колькасць падключаных піраў і інш.

Web-сіды

Адным з варыянтаў раздачы з’яўляецца гэтак званая web-раздача. Часам на серверы з розных прычын нельга запусціць паўнавартасны торэнт-кліент. У гэтым выпадку ў якасці крыніцы раздачы выступае сервер, які працуе па пратаколе HTTP. Звычайна, кліенты аддаюць перавагу іншым BitTorrent кліентам і звяртаюцца да web-сіда толькі пры неабходнасці.

Заганы і абмежаванні

Тэрміналогія

Ліч са сваім гуртам.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Сеткавыя пратаколы