wd wp Пошук:

Nintendo DS

Nintendo DS (скарочана NDS або DS) — кішэнная гульнявая прыстаўка кампаніі Nintendo пасля Game Boy Advance. Кансоль была выпушчана ў 2004 годзе ў Канадзе, ЗША і Японіі.

Nintendo DS мае раскладны дызайн з двума сэнсарнымі вадкакрысталічнымі экранамі, што выкарыстоўваецца ў многіх гульнях. Спецыяльнае пакрыццё экрана забяспечвае зносаўстойлівасць, а дадатковы да кансолі стылус мацуецца на задняй панэлі. Кансоль мае ўбудаваны мікрафон, які выкарыстоўваецца ў некаторых гульнях для падачы галасавых каманд або абмену галасавымі паведамленнямі з іншымі кансолямі. Nintendo DS падтрымлівае стандарт бесправадной сувязі IEEE 802.11 (Wi-Fi), што дазваляе арганізаваць адначасовае падлучэнне 16-ці кансоляў, размешчаных на адлегласці да 10-30 метраў адзін ад аднаго.

Стэрэагук Nintendo DS забяспечвае эфект «гук вакол» (англ.: surround sound), падтрымліваецца выкарыстанне стэрэаслухавак са стандартным раздымам TRS. Арыгінальнае гарнітура пастаўляецца з мікрафонам.

З 26 студзеня 2006 даступная новая версія кансолі — Nintendo DS Lite, які адрозніваецца меншымі памерамі, палепшаным дызайнам, а таксама яскравымі экранамі. 2 кастрычніка 2008 у Токіа была анансаваная Nintendo DSi — трэцяя мадэль сямейства Nintendo DS.

Тэхнічныя характарыстыкі

Асаблівасці: два екрани (ніжні сэнсарны), мікрафон, стылус, сумяшчальнасць з Game Boy Advance, убудаванае праграмнае забеспячэнне PictoChat, што дазваляе ажыццяўляць абмен паведамленнямі 16-ці кансолям ў адной з 4 чат-пакояў, гадзіннік, дата, будзільнік, каліброўка сэнсарнага экрана.

Мова аперацыйнай сістэмы — англійская. Мова гульняў залежыць ад выкарыстоўванага картрыджа, Магчымыя варыянты: англійская, японская, іспанская, французская, нямецкая, італьянская, карэйская, руская (адзінкавыя экзэмпляры выданняў).

Колер корпуса: серабрысты, белы, чорны, блакітны, ружовы, чырвоны, сіні.

Гульні

Для кансолі было выпушчана 1862 гульні. Самымі папулярнымі, продажы якіх склалі больш за 10 млн копій, сталі:

Зноскі

  1. Nintendo DS - VGChartz(нявызн.). www.vgchartz.com. Праверана 26 чэрвеня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Партатыўныя гульнявыя сістэмы
Катэгорыя·Nintendo
Катэгорыя·Гульнявыя прыстаўкі