wd wp Пошук:

Mac OS X

«Кіты», на якіх стаіць Mac OS X

Mac OS X (вымаўляецца як «Мак Оў Эс Тэн»), шэраг закрытых аперацыйных сістэм з графічным інтэрфейсам, якія распрацоўвае і прадае карпарацыя Apple Computer. Апошняя версія гэтай АС заўсёды ўстанаўляецца на ўсе камп’ютары Macintosh. Mac OS X працягвае традыцыі аперацыйных сістэм Mac OS, асноўных АС ад Apple яшчэ з 1984. Mac OS X падтрымлівае многакарыстальніцкі, выціскальна-многазадачны рэжым працы. Гэтая АС з’яўляецца Unix-падобнай аперацыйнай сістэмай, заснаванай на тэхналогіі, распрацаванай кампаніяй NeXT (у 1997 г. Apple купіла кампанію NeXT). Першая версія Mac OS X з’явілася ў 1999 пад назвай Mac OS X Server 1.0. Першай версіяй для настольных камп’ютараў была Mac OS X v10.0, якая з’явілася ў сакавіку 2001 г.

Серверны варыянт гэтай АС — Mac OS X Server — архітэктурна ідэнтычны з настольнай версіяй АС, але звычайна працуе на серверных камп’ютарах Macintosh. Mac OS X Server падтрымлівае кіраванне працоўнымі групамі, мае адмысловыя адміністрацыйныя праграмы, якія спрашчаюць доступ да сеткавых сэрвісаў, у тым ліку паштовы сервер, сервер Samba, сервер дырэкторый і сервер доменных назваў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Аперацыйныя сістэмы
Катэгорыя·BSD
Катэгорыя·Mac OS X
Катэгорыя·Unix
Катэгорыя·Mac OS