wd wp Пошук:

Windows 7

Windows 7аперацыйная сістэма сямейства Microsoft Windows NT, лінейкі аперацыйных сістэм, якія выкарыстоўваюцца на карыстальніцкіх персанальных камп’ютарах. У стадыі распрацоўкі гэта аперацыйная сістэма мела кодавую назву “Vienna”.

Нумар версіі

У лінейцы Windows NT сістэма мае нумар версіі 6.1 (Windows 2000 — 5.0, Windows XP — 5.1, Windows Server 2003 — 5.2, Windows Vista і Windows Server 2008 — 6.0). Сервернай аперацыйнай сістэмай таго ж сямейства выступае Windows Server 2008 R2, інтэграванай аперацыйнай сістэмай гэтага сямейства (палегчанай версіяй, убудавальнай ў прылады) — Windows Embedded Standard 2011 (Québec), мабільнай — Windows Embedded Compact 2011 (Chelan, Windows CE 7.0).

Асноўныя асаблівасці

У гэтай аперацыйнай сістэме рэалізаваная падтрымка Unicode 5.1[1]. Панэль пошуку Instant Search зараз распазнае больш моў[1].

Дадзеная АС валодае падтрымкай multitouch-кіравання. Усе версіі АС ўключаюць 50 новых шрыфтоў. Існуючыя шрыфты дапрацаваныя для карэктнага адлюстравання ўсіх знакаў. Windows 7 — першая версія Windows, якая ўключае больш шрыфтоў для адлюстравання нелацінскіх знакаў, чым для адлюстравання лацінскіх. Панэль кіравання шрыфтамі таксама была палепшана — па змаўчанні, у ёй будуць адлюстроўвацца толькі тыя шрыфты, раскладка для якіх ўстаноўлена ў сістэме.

Windows 7 падтрымлівае псеўданімы для папак на ўнутраным узроўні. Напрыклад, папка Program Files у некаторых лакалізаваных версіях Windows была перакладзена і адлюстроўвалася з перакладзеным імем, аднак на ўзроўні файлавай сістэмы заставалася англамоўнай. Таксама ў сістэму (акрамя версіі Windows 7 Starter і Windows 7 Home Basiс) ўбудавана каля 120 фонавых малюнкаў, унікальных для кожнай краіны і моўнай версіі. Так, руская версія ўключае тэму «Расія» з шасцю ўнікальнымі шпалерамі высокага разрознення. Дадатковай перавагай Windows 7 можна лічыць больш цесную інтэграцыю з вытворцамі драйвераў. Большасць драйвераў вызначаецца аўтаматычна, пры гэтым у 90 % выпадкаў захоўваецца зваротная сумяшчальнасць з драйверамі для Windows Vista.

У Windows 7 была таксама палепшана сумяшчальнасць са старымі дадаткамі, некаторыя з якіх было немагчыма запусціць на Windows Vista. Асабліва гэта тычыцца старых гульняў, распрацаваных пад Windows XP. Таксама ў Windows 7 з’явіўся рэжым Windows XP Mode, які дазваляе запускаць старыя прыкладанні на віртуальнай машыне Windows XP, што забяспечвае практычна поўную падтрымку старых дадаткаў. Новая, 11-я версія DirectX, упершыню выпушчаная іменна ў складзе гэтай АС, мае наступныя паляпшэнні: дабаўлена падтрымка новых вылічальных шэйдэраў, магчымасць многапаточнага рэндэрынгу, палепшаная тэселяцыя, з’явіліся новыя алгарытмы сціскання тэкстур і інш.

Прайгравальнік Windows Media Player 12 атрымаў новы інтэрфейс і стаў сапраўды «ўсёедным», у адрозненне ад папярэдніка, якому патрабавалася вялікая колькасць кодэкаў для прайгравання. Аднак ён не можа прайграваць ліцэнзійныя Blu-Ray дыскі з відэа, але мае магчымасць счытваць і запісваць на іх дадзеныя[2][3].

Функцыя аддаленага рабочага стала таксама зведала змены. Была ўведзена падтрымка інтэрфейсу Aero Peek, Direct 2D і Direct3D 10.1, падтрымка некалькіх манітораў, пашырэнняў мультымедыя, DirectShow, а таксама магчымасць прайгравання гуку з нізкімі затрымкамі.

Сеткавая тэхналогія Branch Cache дазваляе кэшаваць змесціва інтэрнэт-трафіку. Калі карыстальніку ў лакальнай сеткі спатрэбіцца файл, які ўжо быў загружаны кім-небудзь з карыстальнікаў яго сеткі, — ён зможа атрымаць яго з лакальнага кэш-сховішчы, а не выкарыстоўваць канал з абмежаванай прапускной здольнасцю. Тэхналогія разлічана на вялікія сеткі і прапануецца для ўкаранення на прадпрыемствах у складзе карпаратыўнай і максімальнай версій АС[4].

Windows AIK, з дапамогай якога можна ствараць вобраз з любымі канфігурацыямі і настройкамі. Такім чынам можна ў Windows 7 дадаць падтрымку USB 3.0, Bluetooth 4.0, DirectX 11.1 і NET.Framework 4.5 па змаўчанні.

Панэль задач

Змены закранулі і панэлі задач. Цяпер яна павялічана на 10 пікселяў і мае абноўлены знешні выгляд. Таксама на панэлі ўтрымліваюцца толькі абразкі без подпісаў, аналагічна Dock ў Mac OS X. Панэль задач можна зрабіць ранейшай, як у Windows Vista ва «Уласцівасцях». У абноўленай панэлі таксама пад «Гадзінамі» стаіць бягучая дата. У правым куце знаходзіцца кнопка «Згарнуць усе вокны». Цікава, але пры навядзенні курсора на абразок адкрытага прыкладання падсвятленне мяняе колер, калі, напрыклад, абразок чырвоны, значыць падсвятленне чырвонае. Таксама панэль задач можна зрабіць не толькі ўнізе, але і перамясціць налева, направа і нават ўверх. Таксама, калі ва ўласцівасці панэлі задач паставіць галачкі на пунктах «Замацаваць панэль задач» і «Выкарыстоўваць маленькія значкі», а ў меню «Кнопкі панэлі задач» выбраць пункт «Групаваць пры запаўненні панэлі задач» выгляд панэлі задач набудзе выгляд Windows Vista.

Windows 7 таксама атрымала OEM-падтрымку UEFI(руск.) бел., а таксама падтрымку UEFI у Retail-вобразах Windows 7 SP1. Пры жаданні можна запісаць UEFI-ўстаноўшчык Windows 7 на USB-накапляльнік. Таксама можна зноў жа самому з дапамогай Windows AIK дадаць падтрымку UEFI цалкам.

Зноскі

  1. 1 2 Engineering Windows 7 for a global market
  2. Windows 7 не сможет воспроизводить Blu-ray диски Архівавана 7 сакавіка 2009. // hwp.ru
  3. No Windows 7 Blu-Ray Support // Windows 7 News
  4. Brian Madden TV episode 4 — Microsoft MVP Summit wrap-up & RDP 7 preview — Brian Madden TV Архівавана 4 кастрычніка 2015. // BrianMadden.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сямейства аперацыйных сістэм Windows NT
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне паводле алфавіта